Categories: Падзеі

З днём нараджэння, Наваельня! Частка першая: падарункі да свята

Як і людзі, пераважная большасць паселішчаў мае свой дзень нараджэння. Вось і Наваельня 19 жніўня адзначала сваё асабістае свята. А якая ўрачыстасць без падарункаў? І яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага  зводнага духавога аркестра, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць, і выстава карцін іх земляка Анатоля Кардаша, на якіх шмат навакольных краявідаў, і канцэрт эстраднага спевака Аляксея Хлястова.

Многія наваельнянцы ў гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі – за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Як паведаміла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец, па хадайніцтве працоўных калектываў сёлета ўганараваны сямёра лепшых работнікаў. Гэта Алена Бахар (туббальніца “Наваельня”), Сяргей Галавач (камбінат хлебапрадуктаў), Алена Гранкоўская (сельгастэхніка), Аляксандр Жых (лясніцтва), Святлана Спасюк (Наваельнянская школа), Іван Шэга (міжрайагразабеспячэнне), Галіна Шэнаева (яслі-сад).

Цяпер у Наваельні працуе 51 арганізацыя, прадпрыемства і прыватная фірма. Яны, па магчымасцях, уносяць свой уклад у добраўпарадкаванне пасёлка. Падзячныя словы на адрас самых руплівых выказала старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец у час урачыстасці – калектывам Наваельнянскай школы, ясляў-садка, Наваельнянскага лясніцтва, сельгастэхнікі, туббальніцы, Наваельнянскай гарбальніцы.

Падарункі і падзякі на свяце атрымалі самыя дбайныя гаспадары – пераможцы пасялковага конкурсу на самы ўпарадкаваны двор і самы дагледжаны кветнік. Сёлета лепшымі гаспадарамі прызнаны Андрэй і Таццяна Шэнаевы, Ігар і Наталля Лом, Аляксандр і Наталля Сачыкі. Самыя дагледжаныя кветнікі маюць Рэна Буйнец, Святлана Літвінская, Раман Берасцень.  

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

2 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

2 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

2 часа ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

3 часа ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

3 часа ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

3 часа ago