Categories: Падзеі

Служыць Радзіме — ганарова

У межах тэматычнага тыдня «Непераможная і легендарная», напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, юнакі, вучні 10-11 класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, іх настаўнікі наведалі Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.

Тут іх віталі ваенны камісар Г. Т. Суравец, начальнік групы прызыву на ваенную службу Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята А. А. Панкевіч, начальнік тэрытарыяльнай абароны А. А. Бургун.

Ваенкам Генадзь Тадэвушавіч Суравец зазначыў, што гэта не першая і не апошняя сустрэча юнакоў з супрацоўнікамі райваенкамата: наперадзе іх чакае прызыў і служба ў войску, бо кожны сапраўдны мужчына павінен выканаць свой абавязак перад Айчынай. А мэта гэтай сустрэчы — расказаць хлопцам аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паказаць відэастужку аб сучаснай арміі, адказаць на хвалюючыя пытанні, якія тычацца службы ў войску або паступлення ў ваеннныя навучальныя ўстановы.

Аб сучаснай арміі, яе задачах, родах войскаў гасцям расказў Аляксандр Аляксандравіч Бургун, начальнік тэрытарыяльнай абароны. Таксама ён акцэнтаваў увагу прысутных на перавагах ваеннай прафесіі. Усе курсанты ваенных навучальных установаў знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні: жывуць у казармах або інтэрнатах, забяспечваюцца вопраткай, харчаваннем, стыпендыяй. Яны пастаянна знаходзяцца пад наглядам афіцэраў-выхавальнікаў, таму бацькам будучых вайскоўцаў не давядзецца хвалявацца за сваіх дзяцей ні ў матэрыяльным, ні ў іншым плане. Выпускнікі ваенных установаў накіроўваюцца служыць у розныя куткі мірнай Беларусі, атрымліваюць жыллё. У далейшым маюць магчымасць пабудаваць уласную кватэру за кошт ільготнага крэдыту (уваходзяць у катэгорыю льготнікаў). Рана выходзяць на пенсію, могуць працягваць працаваць па грамадзянскіх спецыяльнасцях.

Каб пабачыць усё гэта, юнакі паглядзелі відэастужку аб ваеннаслужачых, сучаснай арміі, відах узбраення.

Напрыканцы сустрэчы госці змаглі задаць хвалюючыя пытанні супрацоўнікам Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

16 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago