У Беларусі праходзяць урачыстыя адпраўкі і провады прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў рамках асенняй прызыўной кампаніі-2026.
16 кастрычніка такое свята было арганізавана ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці для юнакоў Дзятлаўшчыны, якія папоўняць рады Узброеных Сіл нашай краіны.
Падтрымаць заўтрашніх салдат прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў, лідарам раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандрам Бараноўскім, супрацоўнікі сілавых структур, актывісты прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, школьнікі, бацькі, землякі.
– Вы робіце важны крок ў дарослае, адказнае жыццё: хутка папоўніце рады Узброеных Сіл, будзеце прымаць прысягу, станеце законнымі абаронцамі нашай Айчыны , – зазначыў Аляксандр Бараноўскі. – Прызыў на ваенную службу – не проста падзея ў жыцці кожнага маладога чалавека, а выкананне канстытуцыйнага абавязку, важнейшы этап станаўлення асобы. Армія загартоўвае характар, вучыць адказнасці, узаемавыручцы, уменню ставіць агульныя інтарэсы вышэй за асабістыя. Словы ўдзячнасці адрасую бацькам за выхаванне годных грамадзян. Ваша падтрымка і мудрасць – той фундамент, на якім стаіць характар будучага салдата.
Дарагія прызыўнікі, вы адпраўляецеся ў шлях, які стане для вас сапраўднай школай жыцця. Будзьце дастойнымі памяці гераічных пакаленняў, якія абаранялі нашу Радзіму. Памятайце пра дом, беражыце сябе, будзьце вернымі прысязе і таварышам, міру вам і вашым блізкім.
– Дзень прызыўніка на Дзятлаўшчыне стаў добрай традыцыяй, – звярнуўся да будучых абаронцаў Айчыны ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Служба ва Узбоеных Сілах – гэта школа станаўлення маладога чалавека як мужчыны і грамадзяніна, пачэсная і дастойная місія. Ад таго, як вы будзеце адносіцца да сваіх воінскіх абавязкаў, спасцігаць ваенныя навукі, будзе залежаць абараназдольнасць нашай дзяржавы. Спадзяёмся, што вы зарэкамендуеце сябе граматнымі воінамі. Жадаю цікавай службы, прадставіць раён толькі з лепшага боку, абараняць Радзіму годна і ганарыцца, што за вашымі спінамі – мір і спакой нашай краіны.
У святочнай атмасферы Аляксандр Бургун уручыў юнакам павесткі аб прызыве на службу. Падарункі ад моладзевай арганізацыі для іх падрыхтавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
На ратную справу будучае папаўненне беларускай арміі блаславілі настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц іерэй Сергій Антошкаў і вікарны ксёндз прыхода Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Яўген Ціхан.
Ад імя бацькоў раёна да прызыўнікоў звярнулася адна з матуль – старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка:
– Дарагія нашы сыны, сёння вы атрымалі павесткі, пачаўся новы адказны этап вашага жыцця. Будзьце стойкімі, паважайце старэйшых па званні, цаніце верных таварышаў і не схіляйцеся перад цяжкасцямі. Мы верым, што вы пройдзеце гэты шлях годна. Ведайце: мы моцна вас любім, ганарымся, даражым вамі. Мацярынскае сэрца заўжды з вамі. Беражыце сябе, а мы будзем падтрымліваць вас кожнай думкай і малітвай. Памятайце, што дома вас любяць і чакаюць.
Падбадзёрвалі заўтрашніх салдат, дарылі прысутным у зале пазітыў, песні і добры настрой Ганна Харлінская, група “Бархат”, Алена Калодка і іншыя таленты раёна.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…
У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства…
Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць…