З 1 кастрычніка 2024 года па 31 снежня 2025 прадугледжаны спрошчаны парадак пераходу індывідуальнага прадпрымальніка ў юрыдычную асобу – “бясшвовы” пераход. Рэгістрацыя камерцыйнай арганізацыі індывідуальным прадпрымальнікам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 года № 365-З “Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці”. Таксама гэты дакумент прынёс з сабой шэраг важных змяненняў, якія закранаюць як фізічных, так і юрыдычных асоб, і замацаваў новыя падыходы да рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці.

Галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Дзятлаўскага райвыканкама Станіслава Ганчар патлумачыла некаторыя асаблівасці новага закона:

– Адным з важных змяненняў з’яўляецца тое, што Закон вызначае новую структуру бізнесу, якая будзе складацца з дзвюх асноўных катэгорый: фізічных асоб, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, і юрыдычных асоб. Фізічныя асобы будуць мець магчымасць займацца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці рамеснікаў, уладальнікаў аграэкасядзібаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама самастойна весці прафесійную дзейнасць. Да юрыдычных асоб аднесены малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія – да 250 супрацоўнікаў і буйныя – звыш 250 чалавек. Значным аспектам новага заканадаўства з’яўляецца перагляд падыходу да вызначэння суб’ектнага саставу сектара малога прадпрымальніцтва. Раней у гэтую катэгорыю ўваходзілі індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі з колькасцю да 15 чалавек і малыя арганізацыі з колькасцю да 100 чалавек. Аднак згодна з новымі правіламі з 1 кастрычніка 2024 года да суб’ектаў малога прадпрымальніцтва будуць адносіцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю да 100 чалавек. Гэта прыводзіць да скасавання паняцця “мікраарганізацыі”, а таксама ўводзіць новыя крытэрыі для класіфікацыі суб’ектаў прадпрымальніцтва.

Пастановай Урада ад 28 чэрвеня 2024 года № 457 “Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці” вызначаны пералікі відаў дзейнасці, дазволеныя для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці. У спіс відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў, увайшлі рознічны гандаль (аптовы не ўвайшоў), грузавыя і пасажырскія перавозкі, а таксама некаторыя віды будаўнічых работ – усяго звыш 120 пазіцый. ІП таксама змогуць займацца фота- і відэаздымкай, тэхабслугоўваннем і рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў, вытворчасцю кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі, арганізацыяй канферэнцый і выставаў. Абноўлены спіс відаў дзейнасці, дазволеных для самазанятасці, утрымлівае ў агульнай складанасці 87 пазіцый. У ім прысутнічаюць відэаздымка і відэамантаж, рамонт камп’ютараў, дастаўка тавараў на дом, цырульні і касметычныя паслугі, паслугі па манікюры і педыкюры, рэпетытарства, рамонт мэблі і іншае.

Варта адзначыць, што пералікі ўступілі ў сілу з 1 кастрычніка 2024 года. З гэтага моманту дзяржаўная рэгістрацыя ІП па відах эканамічнай дзейнасці, не ўключаных у пералікі Урада, ажыццяўляцца не будзе. Для дзеючых ІП, віды эканамічнай дзейнасці якіх не ўвайшлі ў пералікі, прадугледжаны пераходны перыяд – да 31 снежня 2025 года. Гэта час, калі можна працягваць працу ў звыклым фармаце і вызначыцца са сваім новым статусам. Важная навацыя – магчымасць спрошчанага, на працягу аднаго працоўнага дня, пераходу з індывідуальнага прадпрымальніка ў юрыдычную асобу без прыпынення дзейнасці.

Да новай камерцыйнай арганізацыі пяройдуць усе правы і абавязкі былога ІП. Перад рэгістрацыяй камерцыйнай арганізацыі неабходна ў абавязковым парадку ўзгадніць яе найменне. Індывідуальны прадпрымальнік мае права перайсці ў любую камерцыйную арганізацыю, акрамя вытворчага кааператыва. Для дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальным прадпрымальнікам у рэгіструючы орган па месцазнаходжанні арганізацыі неабходна прадставіць наступны пакет дакументаў: заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі; статут камерцыйнай арганізацыі ў двух экзэмплярах; арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка або заяву індывідуальнага прадпрымальніка аб яго страце. У наступным такая арганізацыя па заяўным прынцыпе зможа перааформіць увесь пакет дакументаў на сваё імя. Адначасова ўводзіцца забарона на правядзенне на працягу двух гадоў з моманту дзяржрэгістрацыі выбарачных праверак гэтай арганізацыі. Прадугледжана магчымасць выкарыстання жылога памяшкання як месца знаходжання юрыдычнай асобы, створанага ІП.

Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации