Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў”, прадугледжанай падпунктам 2.33.2 пункта 2.33 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.
У 2025 годзе ў службу “адно акно” паступіла 702 заявы аб ажыццяўленні вышэйназванай адміністрацыйнай працэдуры.
Даведачная інфармацыя
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, інвалідам I групы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузніках.
Памер сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў вызначаецца, зыходзячы з дакументальна пацверджаных фактычных выдаткаў. Сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца чатыры разы на працягу каляндарнага года, але не больш аднаго раза ў месяц (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 года № 451 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”).
З чым звяртацца ў службу “адно акно”?
Для прыняцця рашэння неабходна прадаставіць у службу “адно акно”:
заяву (бланк заявы, а таксама ўзор па яе запаўненні, вы можаце атрымаць у “адным акне” або на афіцыйным сайце райвыканкама;
пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (у дачыненні да дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 14 гадоў – пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы іх законных прадстаўнікоў);
пасведчанне інваліда – для інвалідаў I групы;
пасведчанне дзіцяці-інваліда – для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя;
пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – пры набыцці падгузнікаў для дзіцяці-інваліда;
дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё падгузнікаў, устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, з абавязковым указаннем наймення набытага тавару ў Рэспубліцы Беларусь;
індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузніках;
пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, дакумент, які пацвярджае сваяцкія адносіны, – для асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы інваліда I групы.
Службай “адно акно” самастойна запытваецца:
даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і або копіі асабовага рахунка – для прадастаўлення сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя (пры неабходнасці);
звесткі, якія пацвярджаюць, што дзіцяці-інваліду да 18 гадоў, які мае IV ступень страты здароўя, інваліду I групы з прычыны прафесійнага захворвання або працоўнага калецтва не аплачваліся расходы на набыццё падгузнікаў за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (пры неабходнасці);
звесткі аб прадастаўленні (непрадастаўленні) сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў па ранейшым месцы жыхарства заяўніка – пры змене месца жыхарства (месца знаходжання) заяўніка (пры неабходнасці).
Плата за правядзенне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца. Тэрмін яе ажыццяўлення – 5 рабочых дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 5 рабочых дзён пасля атрымання апошняга дакумента, неабходнага для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Тэрмін дзеяння рашэння – аднаразова.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” па тэлефонах: 6-86-41, 142.
Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga