Пакрыццё часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні эксплуатуемага жыллёвага фонду для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2020 года № 127 “Аб кампенсацыі выдаткаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду”. Скарыстацца такой магчымасцю могуць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Памер кампенсацыі выдаткаў залежыць ад катэгорыі грамадзян, якім яна кампенсуецца:

*для грамадзян, якія адносяцца да малазабяспечаных і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый, памер кампенсацыі выдаткаў складае 40 % кошту выкананых работ па электразабеспячэнні, але не больш за 80 базавых велічыняў;

* для іншых грамадзян памер кампенсацыі выдаткаў складае 20 % кошту выкананых работ, але не больш за 40 базавых велічыняў.

Даведачна: крытэрыі аднясення грамадзян да малазабяспечаных і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый вызначаны адпаведным палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2020 года № 403.

Пакрыццё расходаў адбываецца пасля завяршэння работ па электразабеспячэнні. Для гэтага грамадзянам неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама з заявай аб уключэнні ў спісы на пакрыццё часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні. Да яе прыкладаюцца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і даведка ААТ “ААБ Беларусбанк”, якая пацвярджае неатрыманне льготнага крэдыту на газіфікацыю. Астатнюю неабходную інфармацыю спецыялісты службы “адно акно” запытаюць самі. Звяртаем увагу, што не ўсе грамадзяне могуць разлічваць на пакрыццё расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду. У спісы не ўключаюцца грамадзяне, калі пакрыццё часткі выдаткаў было выраблена ім раней; жылы дом забяспечаны цэнтралізаваным газазабеспячэннем або цеплазабеспячэннем; жылы дом размешчаны ў зонах з правам на адсяленне і ў зонах наступнага адсялення; выканкамамі прынята рашэнне аб пераводзе эксплуатуемага жыллёвага фонду з цэнтралізаванага цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння на індывідуальнае пры аптымізацыі схем цеплазабеспячэння населеных пунктаў; грамадзяне раней газіфікавалі жылыя дамы з прыцягненнем бюджэтных сродкаў або льготных крэдытаў ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Пасля завяршэння работ па падключэнні грамадзянін можа падаць заяву ў службу “адно акно” непасрэдна на пакрыццё часткі выдаткаў на выкананне работ па электразабеспячэнні. Да яе прыкладаюцца: акты выкананых работ па дагаворах са спецыялізаванымі арганізацыямі па форме С-2б; дакументы, якія пацвярджаюць набыццё электраэнергетычнага абсталявання і матэрыялаў; звесткі аб рэквізітах бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка, адкрытага на імя грамадзяніна ў банку Рэспублікі Беларусь; звесткі аб атрыманых даходах кожнага члена сям’і за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту – для малазабяспечаных грамадзян; копія працоўнай кніжкі (пры яе наяўнасці) – для непрацуючых грамадзян і непрацуючых членаў сям’і; пенсійнае пасведчанне – для непрацуючых пенсіянераў; пасведчанне інваліда – для інвалідаў I і II групы; пасведчанне інваліда Вялікай Айчыннай вайны – для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны; пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў – для інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў III групы; пасведчанне дзіцяці-інваліда – для асоб, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; пасведчанне шматдзетнай сям’і – для шматдзетных сем’яў.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення кожнай пералічанай адміністрацыйнай працэдуры складае адзін месяц.

Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Станіслава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации