Служба “адно акно”. Парадак устаноўкі антэн, кандыцыянераў, іншых канструкцый на даху, фасадзе дома

Вы жывяце ў шматкватэрным доме? Вырашылі ўстанавіць антэну ці кандыцыянер на даху, фасадзе будынка. Што і як трэба зрабіць?

Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “Выдача ўзгаднення на ўстаноўку, у тым ліку самавольную, на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый”, прадугледжанай падпунктам 1.15.1 пункта 1.15 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Даведачная інфармацыя

Умовы і парадак устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, у тым ліку абсталяванне, якое прымяняецца для кандыцыянавання паветра, вызначаны Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 года № 384.

Індывідуальныя антэны і іншыя канструкцыі – любыя віды індывідуальнага антэннага абсталявання, у тым ліку якое  выкарыстоўваецца для прыёму тэлевізійных праграм наземнага і спадарожнікавага вяшчання, абсталяванне, якое прымяняецца для кандыцыянавання паветра, і іншыя канструкцыі.

Звярніце ўвагу!

Устаноўка на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый праводзіцца пасля атрымання ўзгаднення тэрытарыяльнага падраздзялення архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Не патрабуецца атрыманне такога ўзгаднення на ўстаноўку канструкцый для сушкі бялізны. Яны могуць усталёўвацца толькі ў межах унутранай прасторы балкона і (або) лоджыі.

Для атрымання ўзгаднення грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама і прадаставіць:

— заяву;

— тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, – для ўласніка памяшкання.

Плата за правядзенне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца. Тэрмін яе ажыццяўлення – 15 дзён з дня падачы заявы. Тэрмін дзеяння рашэння – бестэрмінова.

Звярніце ўвагу!

На падставе атрыманага ўзгаднення ініцыятар заключае дагавор з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыццяўляе мантаж індывідуальных антэн, кандыцыянераў і іншых канструкцый.

Устаноўка антэн або кандыцыянераў на фасадах і дахах дамоў без атрымання ўзгаднення лічыцца самавольнай і забараняецца. За гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 15 базавых велічыняў (арт. 22.9 КоАП РБ).

Калі ўсё-такі самавольна ўстанавілі антэну ці кандыцыянер, неабходна атрымаць адпаведнае ўзгадненне. Для гэтага трэба таксама звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама з тым жа пакетам дакументаў, што і пры атрыманні ўзгаднення на ўстаноўку індывідуальных антэн і іншых канструкцый.

Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефоне 6-86-41.

Станіслава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

2 часа ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

3 часа ago

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

18 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

19 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

19 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

19 часов ago