Categories: Падзеі

Слонімская МРІ інфармуе. Сезон палявання на птушак

Паляванне на пералётнага гусака пачалося з 11 сакавіка і прадоўжыцца да 14 мая, у светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Дазваляецца ружэйнае паляванне з засады толькі са скрадка на пралётных гусей (гусь белалобы, гусь гуменнік, гусь шэры, канадская казарка). Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў са шротам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр’еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).

У гэтыя ж тэрміны дазволена паляванне на кракву, чэрняць чырвонагаловую і хахлатую, чырка свістунка і траскунка (самцы (селезні), якія толькі падселі або падляцелі да падсадной качкі або чучала). Спосаб палявання ружэйны, толькі са скрадка, з падманьваннем пры дапамозе падсадных качак, чучалаў, манкоў. Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў са шротам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак.
З 1 красавіка па 14 мая будзе дазволена паляванне на вальдшнэпа (самцоў). Спосаб палявання — ружэйны (на цязе).

З 20 сакавіка па 10 мая з 3 да 9 гадзін дазваляецца ружэйнае паляванне на таках з падыходу, з засады на самцоў глушца, а таксама ружэйнае паляванне на таках з засады на самцоў цецерука. Гэтыя птушкі адносяцца да паляўнічых жывёлін нармаваных відаў, таму паляванне на іх праводзіцца па разавых дазволах на здабычу паляўнічых жывёлін і паляўнічай пуцёўцы да іх.

Нагадаю аб тым, што грамадзяне могуць праводзіць паляванне толькі пры наяўнасці наступных дакументаў: дзяржаўнага пасведчання на права палявання, карткі ўліку парушэнняў і дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з яго выкарыстаннем; паляўнічай пуцёўкі. Таксама неабходна мець пры сабе дакументы на паляўнічых сабак пры іх выкарыстанні.

У сувязі з выяўленымі фактамі парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу (8-01562)6-63-65 і 8-029-6501951 (мабільны Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлін, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.
Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуецца.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

administrator

Recent Posts

В Беларуси первый укос трав провели почти на 80 % площадей — заготовлено более 5,5 млн тонн сенажа

По оперативным данным на 15 июня, в Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1…

31 минута ago

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профессионально-технического образования, сообщает БЕЛТА.  Продлится…

3 часа ago

Беларусь и Россия представили третий совместный доклад о ситуации с правами человека в отдельных странах

Представлен третий совместный доклад министерств иностранных дел Беларуси и России «О ситуации с правами человека…

4 часа ago

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

1 день ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

1 день ago

Цікавы субяседнік. Нашы блогеры: знаёмцеся і падпісвайцеся

14 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень блогера, які зусім нядаўна ўвайшоў у наш каляндар.…

1 день ago