У Беларусі з кожным годам расце колькасць выяўленых секс-злачынстваў, і не толькі гвалтоўных. Калі аднаму з партнёраў яшчэ не споўнілася шаснаццаць гадоў, а другому ўжо ёсць васямнаццаць, рамантычныя адносіны могуць скончыцца крымінальнай справай, нават калі каханне ўзаемнае.

Злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх – грамадска небяспечная з’ява. Іх папярэджанне і прафілактыка – адна з асноўных задач для бацькоў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, педагогаў.

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццаці гадоў, – арышт на шэсць месяцаў або пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці ўключаюць у сябе не толькі гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару супраць волі партнёра: злачынцам будзе з’яўляцца і паўналетні партнёр пры добраахвотным уступленні з ім у сувязь асобы ва ўзросце да шаснаццаці гадоў. Як сведчыць статыстыка, больш за палову прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за такія дзеянні, учынілі іх ва ўзросце ад васямнаццаці да дваццаці аднаго года і мелі нязначную розніцу з пацярпелымі. Падлеткі і іх крыху старэйшыя партнёры будуюць свае адносіны “па-даросламу”, не ўсведамляючы адказнасці.

Падобныя негатыўныя тэндэнцыі абумоўлены, у першую чаргу, змяненнем поглядаў на традыцыйныя сацыяльныя нормы і маральныя прынцыпы, шырокім распаўсюджаннем інфармацыі аб розных формах сексуальных паводзінаў. Яе даступнасць вядзе да рэзкага змяншэння ўзроставых межаў пачатку палавога жыцця.

У перыяд палавога сталення з-за страху, сарамлівасці ці адсутнасці даверлівых адносінаў з бацькамі дзеці і падлеткі часта шукаюць адказы на ўзніклыя пытанні ў інтэрнэце, сярод больш развітых равеснікаў, а ў далейшым не ўсведамляюць сур’ёзнасці ранніх палавых зносінаў. Аднак навукай даказана, што гэта парушае нармальнае фізіялагічнае і маральна-псіхалагічнае фарміраванне асобы. Шкода, нанесеная пацярпеламу ад гвалтоўных дзеянняў, вядзе да негатыўных наступстваў.

Наладжванне даверлівых адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі, тлумачэнне непаўналетнім прыкметаў злачынстваў супраць іх жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці, іншыя прафілактычныя размовы дазваляюць скараціць колькасць падобных злачынстваў і абараніць падрастаючае пакаленне ад фізічных і псіхічных траўмаў.

Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации