У Беларусі, і Дзятлаўшчына не выключэнне, шмат увагі надаецца захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак.

На жаль, некаторыя не чыстыя на руку работнікі не пакідаюць спробаў прысвоіць давераную ім маёмасць наймальнікаў. Многія крадзяжы спыняюцца і выяўляюцца ў час прафілактычных рэйдаў міліцыі, колькасць якіх праваахоўнікі павялічваюць у час пасяўной і ўборачнай кампаній.

Пра адно з падобных злачынстваў, учыненае ў нашым раёне, расказаў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:

– У красавіку гэтага года нашым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа на жыхара Дзятлаўшчыны. Абвінавачаны працаваў вадзіцелем аднаго з прадпрыемстваў аграпрамысловай сферы раёна. З мая мінулага года па сакавік сёлетняга работнік, разумеючы незаконнасць сваіх дзеянняў, прадаўжаў прысвойваць давераную яму маёмасць наймальніка. За гэты перыяд ён скраў бензін і сродкі абароны раслін на агульную суму больш за 1760 рублёў. Цяпер за свае супрацьпраўныя паводзіны мужчыну давядзецца адказваць перад законам.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации