Дзятлаўскае БелТІЗ на абласным конкурсе прадставіў Віталь Крэйдзіч
У актавай зале завода “Фільтр” горада Гродна прайшоў штогадовы конкурс-фестываль сярод інвалідаў па зроку “Сэрцам бачым, ствараем і здаравеем”. Гэта мерапрыемства скіравана на развіццё талентаў і здольнасцяў ва ўдзельнікаў арганізацыі.
Фестываль для невідушчых – падзея доўгачаканая і значная, бо найбольш эфектыўным спосабам сацыяльнай рэабілітацыі сярод непрацуючых інвалідаў па зроку з’яўляюцца менавіта мастацкая самадзейнасць, народная творчасць, фізічная культура і спорт. З задавальненнем у сёлетнім конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пярвічных раённых арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Сустрэча чарговы раз пацвердзіла, што падобныя мерапрыемствы пашыраюць стасункі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць ім знаходзіць новых сяброў.
Арганізатары конкурсу для ўдзельнікаў і запрошаных падрыхтавалі сюрпрыз. На пачатку сустрэчы на сцэне выступілі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Тэмамі сёлетняга конкурсу-фестывалю былі “Лета” і “Беларуская спадчына”. Дзятлаўскую раённую арганізацыю ў Гродне прадстаўляў Віталь Крэйдзіч з беларускай песняй “Выйдзі, выйдзі, люба”.
Па выніках конкурсу артысты атрымалі памятныя прызы, дыпломы ўдзельнікаў і дыпломы лаўрэатаў. Віталь Крэйдзіч быў адзначаны дыпломам лаўрэата конкурсу-фестывалю “Сэрцам бачым, ствараем і здаравеем-2018”.
Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА «БелТІЗ» шчыра дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу дырэктару Гезгалаўскага дома культуры Святлане Русак і дырэктару Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяне Нікіпорчык – за выдзелены для паездкі транспарт.
Святлана КРЭЙДЗІЧ,
старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”
Стоит почитать:
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…