Categories: Падзеі

Сіндром хранічнай стомленасці. Як яго пазбегнуць

Адказ на гэтае пытанне дае раённы тэрапеўт Алена Куцко:

— Стан, калі стомленасць непакоіць нават пасля адпачынку, лічыцца адхіленнем ад нормы. Менавіта гэта медыкі і называюць сіндромам хранічнай стомленасці.

Прычына яго ўзнікнення тоіцца ў зменах рытму яго жыцця, яго паскарэнні пастаяннай неабходнасці ва ўдасканалення быту. Многім людзям даводзіцца сумяшчаць некалькі работ, у вялікіх гарадах некалькі гадзін у дзень чалавек праводзіць у дарозе, а калі стомлены вяртаецца дахаты, на яго навальваюцца штодзённыя хатнія справы. Стомленасць паступова назапашваецца, у выніку гэта вядзе да таго, што кароткачасовы адпачынак ўжо не здольны выправіць сітуацыю.

Каб хвароба не нанесла вялікай шкоды арганізму, важна своечасова яе заўважыць. Як правіла, людзі пачынаюць хвалявацца аб сваім здароўі, калі ўвесь дзень валяцца з ног ад стомленасці, а ноччу ўсё роўна не могуць заснуць. Аднак ёсць і іншыя сімптомы. Гэта зніжэнне працаздольнасці, слабасць, апатыя, нежаданне займацца работай і іншымі звыклымі справамі. Да гэтага далучаюцца парушэнні ўвагі, праблемы з памяццю, змены ў эмацыянальным стане. Чалавек становіцца раздражнёным, у яго з’яўляецца трывога, беспрычыннае хваляванне. У цяжкіх выпадках могуць быць  і болі ў суставах, мышцах,  парушэнні ў рабоце страўнікава-кішачнага тракта.

Усе сіпмтомы хранічнай стомленасці могуць сустракацца і пры іншых захворваннях, і таму толькі доктар можа высветліць сапраўдную прычыну недамагання.

Лекі ад стомленасці, на жаль, пакуль не вынайшлі. Аднак усё роўна існуюць спосабы барацьбы з гэтым станам. Па-першае, неабходна навучыцца правільна арганізоўваць свой дзень — уставаць і класціся спаць у адзін і той жа час, знайсці час на заняткі спортам. Вельмі часта людзі, занятыя разумовай працай, адчуваюць недахоп рухальнай актыўнасці.

Неабходна правільна харчавацца. Не варта злоўжываць салодкай і тлустай ежай, лепш дабавіць у рацыён агародніну, садавіну, чорны хлеб, тлустую рыбу. А вось ад моцнай кавы, чаю, варта адмовіцца. Яны могуць выклікаць кароткачасовы прыліў сіл, аднак  яны прыгнятаюць нервовую сістэму.

Для эмацыянальнай разгрузкі варта пачытаць цікавую кнігу, пабыць на прагулцы, заняцца рукадзеллем.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago