Яго асноўныя палажэнні ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2025 года.

Павялічыўся тэрмін падачы заявы аб прызначэнні пенсіі

Раней заява аб прызначэнні пенсіі па ўзросце падавалася ў дзень набыцця права на яе, гэта значыць, у дзень дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту.

Для спрашчэння парадку звароту па пенсію ўказам уведзена права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля ўзнікнення гэтага права. Калі тэрмін вытрыманы, пенсію прызначаць з дня ўзнікнення права на яе. Пры пазнейшай даце звароту з заявай пенсія будзе прызначацца з дня звароту па яе.

Змяненні не закранаюць пенсіі па інваліднасці або з нагоды страты карміцеля (атрыманне такіх пенсій магчыма за мінулы час).

Парадак вызначэння заробку для налічэння пенсіі

У 2024 годзе заробак для разліку ІКЗ (індывідуалнага каэфіцыенту заробку) прымаўся за апошнія 30 гадоў запар стажу работы перад зваротам па пенсію. Штогод гэты перыяд павялічваўся на 1 год (параўнайце: у 2006 годзе улічваўся заробак за 6 гадоў, у 2025 годзе гэта быў бы ўжо 31 год).

Указам зафіксаваны дзеючы 30-гадовы перыяд для разліку ІКЗ і далейшае яго штогадовае павелічэнне спыняецца для паступовага пераходу да пацвярджэння заробку толькі данымі індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку Фонду сацабароны насельніцтва (вядзецца з 2003 года), без прадастаўлення грамадзянамі “папяровых” даведак аб заробку.

Даведка аб памеры заробку выдаецца наймальнікам (яго правапераемнікам або архівам). Аднак калі дакументы

не захаваліся, то выдача даведкі раней была немагчымая, і пры назначэнні пенсіі заробак за такую ​​работу ўлічваўся з нулявым значэннем (што паніжала памер пенсіі). Устанавіць заробак работнік меў магчымасць толькі ў судовым парадку.

Цяпер для абароны інтарэсаў грамадзян у такіх сітуацыях і зніжэння нагрузкі на суды ўказам прадугледжваецца права работніка не ўлічваць (“прапусціць”) пры разліку ІКЗ перыяды работы, дзе дакументы не захаваліся, з іх заменай на больш раннія перыяды, дзе дакументы ёсць.

Пашырана катэгорыя грамадзян для атрымання пенсіі на пошце

З 1 ліпеня 2024 года пенсіі ў горадзе Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах пачалі выплачвацца ў асноўным праз банкі. Права пры жаданні атрымліваць пенсію праз пошту было захавана толькі для пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў першай ​​і другой групаў, грамадзян, якія не маюць пашпарта па рэлігійных перакананнях (са спецыяльным заключэннем аб пацвярджэнні асобы). Правілы выплаты не мяняліся таксама для пенсіянераў, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Цяпер указам уведзены дадатковыя катэгорыі пенсіянераў, якія могуць атрымліваць пенсійныя выплаты на пошце (у тым ліку з дастаўкай дадому):

– інваліды трэцяй групы;

– асобы з абмежаванай здольнасцю да самастойнага перамяшчэння (функцыянальны клас тры і вышэй);

– якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па догляддзе гэтага дзіцяці-інваліда;

– зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам першай групы, які атрымлівае пенсію праз аб’ект паштовай сувязі;

– пенсіянеры, якія дасягаюць 70-гадовага ўзросту да 1 студзеня 2025 года.

Іншыя катэгорыі пенсіянераў таксама змогуць пры жаданні перавесці выплату пенсіі з банка на пошту пры ўмове аплаты паслуг пошты па выплаце пенсіі за кошт уласных сродкаў (па вызначаных тарыфах).

Дадатковая падтрымка сем’яў з дзецьмі-інвалідамі

Дзецям-інвалідам у выпадку смерці аднаго з бацькоў устанаўліваецца дадатковае павышэнне да пенсіі (з улікам ступені страты здароўя ад 80 да 110 % бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Павышэнне на гэтай падставе прадугледжана і для інвалідаў з дзяцінства першай і другой групаў старэйшых за 18 гадоў, калі карміцель памёр да іх паўналецця (у памеры 110 і 95 % БПМ адпаведна).

Указам даецца права на датэрміновую пенсію па ўзросце бацькам дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), якія самастойна выхавалі дзіця, без удзелу маці. Раней такая пенсія бацьку магла быць прызначана толькі пасля таго, як маці дзіцяці сфарміравала права на гэтую пенсію і адмовілася ад яе на карысць бацькі або не паспела скарыстацца правам у сувязі са смерцю.

Цяпер датэрміновую пенсію ўзамен маці прызначаць бацьку пры дасягненні ім 58-гадовага ўзросту пры ўмове пацвярджэння факту выхавання дзіцяці-інваліда не менш як 8 гадоў да яго паўналецця, стажу работы не менш як 25 гадоў, з якіх не менш як 5 гадоў – з выплатай страхавых узносаў (страхавы стаж).

Зніжэнне страхавога стажу для жанчын з чатырма дзецьмі

З 1 студзеня 2025 года жанчынам, якія нарадзілі чатырох дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, страхавы стаж для назначэння пенсіі па ўзросту зніжаецца з 10 гадоў да 5 гадоў, як гэта раней было прадугледжана для жанчын з пяццю і больш дзецьмі.

Для рэалізацыі права на іншыя прадугледжаныя ўказам гарантыі грамадзянам неабходна звяртацца з праваўстанаўліваючымі дакументамі ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (атрымання пенсіі).

Ірына БАРАВІК,

намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации