Летась на тэрыторыі раёна было зарэгістравана адно карупцыйнае злачынства – крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (у 2023 годзе карупцыйных злачынстваў было чатыры).
Пракуратурай раёна ў мінулым годзе праведзена 8 праверак па пытаннях барацьбы з карупцыяй, у тым ліку 6 – па пытаннях захавання парадку ажыццяўлення закупак тавараў, работ, паслуг.
Па іх выніках унесена тры прадстаўленні дзвюм арганізацыям, вынесена чатыры прадпісанні чатыром араганізацыям, прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 11 службовых асоб, да матэрыяльнай – дзве асобы на суму 6108 рублёў, да адміністрацыйнай – столькі ж асоб.
У кастрычніку 2024 года пракуратурай Дзятлаўскага раёна была праведзена праверка выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, у рамках якой у тым ліку праверана захаванне парадку дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службовымі асобамі сельскіх выканаўчых камітэтаў і членамі іх сем’яў, а таксама прааналізавана выкарыстанне сельвыканкамамі бюджэтных сродкаў, выдзеленых ім на фінансаванне дзейнасці. У выніку ўстаноўлены факты парушэнняў у перыяд 2023-2024 гадоў пры налічэнні заработнай платы службовым асобам аднаго з сельвыканкамаў раёна. Яны былі звязаны з завышэннем службовага каэфіцыента ў выніку ўнясення недакладных звестак аб колькасці насельніцтва, якое пастаянна жыве на падведамаснай тэрыторыі, з-за чаго неабгрунтавана была павялічана заработная плата.
Па выніках унесенага прадстаўлення аб ухіленні парушэнняў заканадаўства па патрабаванні пракурора сума залішне налічанай заработнай платы двум спецыялістам кампенсавана ў поўным аб’ёме – на 6108 рублёў, яшчэ адзін спецыяліст пакуль не кампенсаваў залішне налічаную заработную плату.
Пералічаныя факты сведчаць аб тым, што кіраўнікі некаторых дзяржаўных органаў і арганізацый не толькі не прымаюць у рамках сваёй кампетэнцыі прадугледжаных заканадаўствам мер па папярэджанні карупцыйных праяў, але часам і самі парушаюць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga