Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча і правялі для вучняў 8 класа гадзіну памяці “Жыццё ва ўмовах смерці. Халакост”.  Дзеці даведаліся пра трагічныя падзеі “крыштальнай ночы”, лагеры смерці “Асвенцым”, “Майданек”, “Трасцянец”, “Мінскае гета”, пра жахі, якія ўчынялі тут фашысты: як марылі голадам, прымушалі да знямогі працаваць, катавалі, праводзілі злачынныя медыцынскія досведы, жыўцом спальвалі ў крэматорыях. Самае страшнае, што сярод зняволеных у лагерах былі і дзеці.  

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар засяродзіла ўвагу на тым, што сёння тэма талерантнасці – адна з найважнейшых у нашым шматнацыянальным грамадстве. Адным з прыкладаў і з’яўляецца трагедыя Халакоста, урокі якога заклікаюць не дапусціць, зберагчы, папярэдзіць, каб падобны генацыд не паўтарыўся.

Святлана МАГЕРА,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации