Хварэлі за нашых!
Навучэнцы Раклевіцкай базавай школы пабывалі ў горадзе Мінску. Усе наведаныя мясціны выклікалі вялікую цікавасць, але кожны з нецярпеннем чакаў кульмінацыйнай часткі экскурсіі – хакейны матч лігі КХЛ паміж камандай “Дынама” (Мінск) і гасцямі сталіцы з Яраслаўля, хакейнай дружынай “Лакаматыў”. Перад экскурсіяй было праведзена бліц-апытанне “Угадаю лік”. У ім прынялі ўдзел не толькі навучэнцы і педагогі, але і жыхары раёна, якія захапляюцца хакеем. Пераможцам незвычайнага спаборніцтва стаў вучань 6 класа Максім Карпач. Толькі ён здолеў даць правільны адказ.
Лік 5:2 на карысць “Дынама”. Трывалая абарона, імклівыя атакі, галы на любы густ зрабілі матч настолькі захапляльным, што ўсе 14 000 гледачоў на трыбунах Мінск-арэны дзякавалі хакеістам авацыямі за кожны забіты гол.
Тата можа ўсё
Для дзіцяці-дашкольніка тата – гэта самы родны і блізкі чалавек, прыклад для пераймання, герой, які можа “всё что угодно”, яку вядомай песеньцы.
Выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага сада зрабілі для татаў сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі ў выглядзе скрыні з інструментамі, кашулі з гальштукам , а таксама падарылі татам відэаролік “Мой тата самы лепшы”, дзе выказалі цудоўныя словы пра роднага чалавека, пра тое, як цікава разам праводзіць вольны час. У час музычна-літаратурнай забавы “Тата можа…” дзеці чыталі вершы, выконвалі песні, у рухомых гульнях дапамагалі бацькам “збіраць інструменты”, “будаваць дом”, “рамантаваць машыну”.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…