Радкі, сагрэтыя любоўю
Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у акцыі “Галоўныя словы роднаму чалавеку”. Дзевяцікласнікі вырашылі адмовіцца ад стандартных лічбавых віншаванняў і напісалі сваім татам шчырыя лісты ад рукі.
У гэтых пасланнях яны выказалі глыбокую падзяку за моцнае бацькоўскае плячо, мудрыя парады і любоў. Кожны ліст, асцярожна запячатаны ў канверт, стаў унікальным прызнаннем у найважнейшых пачуццях, якія мы часта забываем сказаць услых.
Шануй бацьку і маці сваіх
У Дзень бацькі ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе адбылася сустрэча выхаванцаў і педагагічных работнікаў з пробашчам Нагародавіцкай царквы айцом Мікалаем.
Святар у даступнай форме раскрыў дзецям глыбокі сэнс пятай з дзесяці запаведзяў Бібліі “Почитай отца твоего и мать твою, чтобы продлились дни твои на земле, которую Господь, Бог твой, даёт тебе”. На простых прыкладах айцец Мікалай паказаў дзецям штодзённую незаўважную працу і бязмежную любоў бацькоў да дзяцей.
Выхаванцы падрыхтавалі і выканалі песні пра татаў, прачыталі вершы. У гульнях-эстафетах яны з захапленнем выконвалі татавы абавязкі ў сям’і.
Дзясятка – для таты
У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла акцыя “10 для таты”.
Яна стала цёплым і важным дадаткам да мерапрыемстваў, прысвечаных сям’і, і дапамагла дзецям выказаць любоў і павагу да бацькоў праз уласныя навучальныя поспехі. Удзельнікамі акцыі станавіліся навучэнцы, якія атрымалі адзнаку “10”. Кожная такая дзясятка ўспрымалася як маленькі падарунак тату – знак старання, адказнасці і жаданне парадаваць роднага чалавека.
Як высветлілася, навучальны поспех можа аб’яднаць сям’ю і стаць падставай для станоўчых эмоцый, а добрыя вынікі – шчырым выражэннем любові і падзякі блізкім.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…