У нагу з часам
У рамках рэспубліканскай навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” для навучэнцаў 8 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная ключавым праектам і акцыям Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Гімназісты даведаліся, як заявіць пра сябе і прынесці карысць краіне. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс “100 ідэй для Беларусі”, які адчыняе дзверы ў свет навукі і інавацый, а таксама рух Беларускіх студэнцкіх атрадаў, дзе кожны можа знайсці першае працоўнае месца і надзейных сяброў. Не засталіся без увагі і знакавыя грамадзянска-патрыятычныя ініцыятывы “Беларусь памятае” і лічбавы праект “Лічбавая зорка”, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці.
Праекты БРСМ – гэта не проста акцыі, а рэальная пляцоўка для самарэалізацыі, сяброўства і стварэння на карысць роднай Беларусі. А сучасная моладзь гатова актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.
Бяспека – справа сур’ёзная
Як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар? Што рабіць, калі незнаёмец стукаецца ў дзверы? Адказы на гэтыя пытанні шукалі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава ў рамках Адзінага дня бяспекі.
Замест звычайных заняткаў іх чакаў сапраўдны марафон бяспекі.
Дзеці вучыліся выклікаць ратаўнікоў, выразна называючы свой адрас, трэніраваліся хутка пакідаць “палаючае” памяшканне, успомнілі сігналы святлафора і значэнне дарожных знакаў, высвятлялі, якія прадметы на кухні і ў ваннай могуць быць небяспечнымі.
Асаблівае захапленне выклікала практычная трэніроўка. Хлопчыкі і дзяўчынкі набіралі нумар 101 на тэлефоне і гучна называлі свае імёны і прозвішчы, каб дыспетчар іх пачуў.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…