Наследнікі Айчыны
У рамках Дня грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцы 4-7 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Наследнікі Айчыны”.

Удзельнікі гульні паўтарылі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, узгадалі вядомых дзеячаў розных гістарычных эпох, а таксама знайшлі ўнікальныя прыродныя аб’екты з дапамогай геаграфічнай карты Беларусі.
На станцыі “Прававы лабірынт” школьнікі выступілі ў ролі экспертаў па правах і абавязках грамадзян РБ, разбіраючы розныя жыццёвыя сітуацыі.

Вучымся бяспецы
У рамках навучальных заняткаў “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі Цэнтр бяспекі МНС у горадзе Лідзе.

Дзеці даведаліся, як дзейнічаць пры пажары, што трэба абавязкова сказаць дыспетчару экстранных службаў, як аказаць першую дапамогу пацярпеламу, што ўзяць з сабой у лес і як там не заблудзіцца. Работнікі цэнтра расказалі, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый. Дзеці не толькі замацавалі правілы бяспечных паводзін, але і прынялі ўдзел у практычных занятках.

Усё пачынаецца з мовы
У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня “Усё пачынаецца з мовы”.
Навучэнцы даведаліся, дзе ў гэтым годзе праходзіла свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку, адгадвалі загадкі, збіралі “рассыпаныя” прыказкі, дабаўлялі патрэбныя па сэнсе словы, перакладалі іх на беларускую мову.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga