Школьны мерыдыян

Галасамі тых, хто змоўк назаўсёды

Навучэнцы 8-11 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы наведалі мерапрыемства ў ГрДУ імя Я. Купалы “Галасы тых, хто змоўк навекі” ў фармаце музычна-літаратурнага паказу. Проза і вершы пра франтавыя будні, каханне, страты і надзеі перапляталіся з несмяротнымі мелодыямі ваенных гадоў. Артысты змаглі перадаць увесь спектр чалавечых эмоцый: ад горычы першых дзён вайны да радасці доўгачаканай Перамогі. Дзеці ўбачылі, якой цаной дастаўся мір, а старэйшае пакаленне змагло яшчэ раз успомніць страшныя кадры з дакументальнай ваеннай хронікі і мастацкіх фільмаў аб вайне. Такія сустрэчы аб’ядноўваюць людзей, нагадваючы аб тым, як важна шанаваць мірнае неба над галавой і не забываць урокі мінулага.

Выбар на карысць свабоды

У 4 “Б” класе сярэдняй школа № 1 ў рамках прафілактычнага месячніка “ПА-ЗАзалежнасцю” адбылася тэматычная класная гадзіна “Наркаманія: ведаць, каб не спатыкнуцца”, накіраваная на фарміраванне ў вучняў свядомага стаўлення да здароўя і навыкаў бяспечных паводзін. Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўнай форме. Навучэнцам растлумачылі, чаму важна ўмець распазнаваць небяспечныя сітуацыі, як граматна казаць “не” і да каго звяртацца за дапамогай, калі ціск аднагодкаў або незнаёмых людзей становіцца невыносным. У час заняткаў дзеці разбіралі навучальныя сітуацыі, удзельнічалі ў міні-дыскусіях, складалі “кодэкс здаровага выбару” і вучыліся адрозніваць праўду ад распаўсюджаных міфаў.

Памяць, якой нельга здрадзіць

Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава здзейснілі паездку ў мемарыяльны комплекс “Трасцянец” – месца, дзе ў гады вайны нацыстамі быў арганізаваны адзін з найбуйнейшых лагераў смерці. Гімназісты даведаліся, што нацысты спальвалі тут целы людзей, каб схаваць сляды злачынстваў, а попел і косці раскідвалі па палях. У Трасцянцы загінулі не менш за 546 тысяч чалавек –мірных жыхароў, ваеннапалонных, яўрэяў, прывезеных з Аўстрыі, Польшчы, Францыі і Германіі. Асабліва ўразіў дзяцей галоўны манумент – 10-метровая бронзавая скульптура “Брама памяці”, дзе знясіленыя целы вязняў пераплятаюцца з калючым дротам. Замест страшных лічбаў экскурсавод гаварыў аб простых і важных рэчах: кошце міру і аб тым, як важна памятаць тых, каму мы абавязаны сваёй свабодай.

Сёння на месцы былога канцлагера працягваецца праца па ўшанаванні памяці: тут устанавілі памятны знак “Дрэва жыцця”, а ў планах – будаўніцтва інфармацыйнага цэнтра з сучаснай музейнай экспазіцыяй.

Дзеці ўшанавалі памяць ахвяр ля “Дарогі смерці”, якая вядзе да месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

12 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

12 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

12 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

14 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

15 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

15 часов ago