У Год беларускай жанчыны сектарам спорту райвыканкама ў Тэлеграм-канале “Пул Дзятлаўскі” быў запушчаны чэлендж “Шлях да здароўя”, які праходзіць пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю актыўнага стылю жыцця і добрых звычак жыхарак Дзятлаўшчыны, якія ўмеюць спалучаць справы і адпачынак, заставацца актыўнымі і здаровымі.
Другой пераможцай чэленджу стала дзятлаўчанка Кацярына Магбіці, шматдзетная мама, якая знаходзіць час для заняткаў валейболам. З перамогай яе павіншавала галоўны спецыяліст сектара спорту райвыканкама Наталля Калодка.
З пажаданнямі не спыняцца на дасягнутым, заставацца такой жа бадзёрай, актыўнай і жыццярадаснай да віншаванняў з памятным падарункам ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” далучылася Вольга Рагачова. Яна зазначыла асноўную якасць пераможцы – уменне сумяшчаць адпачынак, работу над сабой, спорт і выхаванне дзяцей.
Сімвалічную брошку – кветку васілька – ёй уручыла старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, адзначыла, што галоўнае назначэнне жанчыны, вядома ж, быць маці, а быць маці чатырох дзетак – гэта асабліва адказна і пачэсна, з гэтай місіяй Кацярына Ігараўна спраўляецца на “выдатна”.
Кацярына Магбіці, дзятлаўчанка, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, выхоўвае чацвярых дзяцей, нягледзячы на гэта прадаўжае працаваць трэнерам па спорце, займаецца валейболам.
– Валейбол – гэта і мая прафесія, і стыль жыцця, – расказвае пра сябе жанчына.– З самага ранняга дзяцінства не пакідаю спорт, і таму навучылася паспяваць сумяшчаць і работу, і хобі, і выхаванне дзяцей, і працу над сабой, бо добра ведаю і правільна размяркоўваю свае штодзённыя задачы – што, як і куды. Дапамагаюць, зразумела, і бабулі, ды і старэйшыя дзеці ўжо падраслі памочнікамі. Я жадаю ўсім жанчынам, каб яны не забывалі за бытавымі праблемамі пра сябе, знаходзілі час для заняткаў любімай справай, якая іх натхняе.
Запрашаем і надалей дзятлаўчанак да ўдзелу ў чэленджы. Давайце з вамі пакажам, наколькі мы розныя і цудоўныя.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…