Двор маёй мары

У Круцілавіцкай сярэдняй школе ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па пасадцы і доглядзе  за пладовымі і ягаднымі насаджэннямі на тэрыторыі ўстановаў адукацыі прайшла працоўная акцыя “Школьны двор маёй мары”. Падчас яе правядзення навучэнцы пасадзілі алею яблынь. На працягу навучання ў школе яны будуць даглядаць свае яблыні, збіраць ураджай і частаваць сваіх бацькоў і сяброў. Дадзеная акцыя дала магчымасць не толькі з карысцю папрацаваць, але паглыбіць свае веды аб доглядзе за пладовымі дрэвамі і зрабіць школьны двор прыгажэйшым.

Каб выхаваць асобу

Ужо не першы год у Раклевіцкай базавай школе арганізуецца праектная дзейнасць. У гэтым навучальным годзе распрацаваны і рэалізуюцца тры праекты рознабаковай накіраванасці. Навучэнцы пачатковых класаў і іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі соцыуму – удзельнікі праекта экалагічнай і сацыяльна значнай накіраванасці “Эка ЛАКАТАР”, з дапамогай якога яны маюць магчымасць павысіць узровень сваіх ведаў аб законах жывой і нежывой прыроды, далучыцца да грамадска значнай дзейнасці. Вучні другой ступені навучання рэалізуюць праект сацыяльна значнай і духоўна-маральнай накіраванасці “Сцяжынкамі дабра”. Праект прысвечаны Году гістарычнай памяці, мэта яго – фарміраванне ўменняў і навыкаў цаніць, зберагаць і памнажаць тое, што створана старэйшымі пакаленнямі.

Праект “Родная мова: цікава, пазнавальна, карысна” адукацыйна-выхаваўчы.  Удзельнікі яго рэалізацыі спалучаюць больш шырокае атрыманне ведаў па роднай мове і выхаванне любові, пашаны да яе і да сваёй краіны.

У працэсе распрацоўкі праект “Дарога жыцця” духоўна-маральнай накіраванасці, які будзе рэалізоўвацца сумесна са святарамі Дзятлаўскай благачыннай акругі .

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

3 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

3 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

3 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

4 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

5 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

22 часа ago