Пазнаём свой край

У Год гістарычнай памяці вучні 4-5 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава  адправіліся на экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь” і музей Вялікай Айчыннай вайны.

Вельмі ўразіла навучэнцаў бронзавая скульптура “Няскоранага чалавека” і сімвалічны дах пуні, у якой жыўцом згарэлі людзі. На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў дзеці ўбачылі помнікі-зрубы з абеліскамі ў выглядзе коміна, на якім змешчаны мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінулых жыхароў. Прайшлі па  адзіным ва ўсім свеце могільніку вёсак, спыніліся ля надпісаў, сярод якіх ёсць пералік вёсак Дзятлаўскага раёна. Давялося падняцца на “Мур памяці” – помнік усім жыхарам Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці ці веравызнання, якіх знішчылі нацысты. Падышлі да Вечнага агню, каб ушанаваць памяць аб кожным чацвёртым загінулым жыхары Беларусі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, найбуйнейшае сховішча артэфактаў па гісторыі вайны,

размешчаны пад шкляным купалам,  уразіў сваёй велічынёй і напаўняльнасцю. Школьнікі даведаліся аб тым, як пачалася вайна, аб абаронцах Брэсцкай крэпасці, хто прыняў на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зацікавіла экскурсантаў ваенная тэхніка, гісторыя партызанскага руху, жыццё на акупіраванай тэрыторыі, доўгі і нялёгкі шлях да Перамогі.

Вучні 2-3 класаў, якія таксама пабывалі ў сталіцы Беларусі, акрамя наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны, змаглі здзейсніць свае дзіцячыя мары і перанесціся на мільёны гадоў назад. Указальнікі Дзінапарку прывялі дзяцей да самага вялізнага дыназаўра  – спіназаўра. Тут яны пазнаёміліся з рознымі прадстаўнікамі Юрскага перыяду, а іх аказалася больш за тры дзясяткі.

Яшчэ адным незабыўным пунктам экскурсіі стаў Мінскі заапарк. Дзеці разглядалі звяроў і птушак, пабывалі ў тэрарыуме, экзатарыуме і акварыуме.

Хто хоча стаць краязнаўцам?

Людна, весела і цікава было і ў Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе ў шосты школьны дзень. З нагоды правядзення віртуальнага падарожжа ў мінулае “КРАЯЗНАВЕЦ. BY.”, прысвечанага  Году гістарычнай памяці, ва ўстанову адукацыі прыехалі навучэнцы і педагогі Жукоўшчынскай базавай і Хвінявіцкай сярэдняй школ. Пад чароўныя гукі венскага вальса гасцінна сустракалі гасцей вучні ў вобразах гісторыка, князя і князёўны. Гукі чароўнай музыкі і танец перанеслі ўдзельнікаў мерапрыемства ў далёкае, але, здаецца, такое блізкае і дарагое сэрцу мінулае. Кіраўнік музея Іван Карэнка прапанаваў навучэнцам інтэрактыўную гульню “Беларуская хата”.

Наталля  Сокал запрасіла ўдзельнікаў на інтэлектуальны турнір “Краязнавец.by”, у якім яны не толькі паказалі веданне гістарычнага мінулага Дзятлаўшчыны, але і даведаліся аб яе сучасным.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

1 час ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

14 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

14 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

15 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

16 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

16 часов ago