Школьны мерыдыян

Урок грамадзянскасці

У рамках рэалізацыі выхаваўчай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” ў 9 “Б” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў тэматычны занятак “Быць годным грамадзянінам нашай краіны”. Гэта мерапрыемства стала дыялогам аб грамадзянскай адказнасці, маральных каштоўнасцях і любові да Радзімы.

Асаблівая ўвага была нададзена тэме патрыятызму ў паўсядзённым жыцці. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што патрыятызм – гэта не толькі гучныя словы і гістарычныя подзвігі, але і ўчынкі: павага да старэйшых, клопат аб прыродзе, сумленнасць, працавітасць, імкненне да ведаў і ўдзел у жыцці школы і роднага горада.

Навучэнцы таксама наведаліся ў школьны музей, дзе пабывалі ў галерэі “Героі Беларусі”. Тут яны пазнаёміліся з біяграфіямі знакамітых суайчыннікаў – тых, хто сваёй працай, мужнасцю і адданасцю справе заслужыў высокія званні і павагу нацыі.

Каб захаваць прыроду роднага краю

З мэтай добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі ў Вензавецкай базавай школе прайшла акцыя “Адзіны дзень азелянення”, у якой прынялі ўдзел педагогі, навучэнцы ўстановы і іх бацькі і тым самым унеслі свой уклад у агульную вялікую справу – захаванне прыроды роднага краю. Удзельнікі акцыі высадзілі зялёнае багацце Беларусі – дрэвы.

Дружна працавалі ў рамках гэтай акцыі настаўнікі, вучні Дварэцкай сярэдняй школы: капалі ямы, вывозілі глебу, малодшыя трымалі дрэўцы, старэйшыя ўтрамбоўвалі зямлю вакол карэньчыкаў і палівалі саджанцы. Кожнаму знайшлася справа па сілах.

Вучыліся разумець свае пачуцці

У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў дзень псіхалагічнай культуры.

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у акцыях “Вясёлка настрою” і “Псіхалагічны якар”, якія дапамаглі ім лепш зразумець свае пачуцці і навучыцца спраўляцца з эмацыйнымі цяжкасцямі.

Для вучняў 5-6 класаў была арганізавана квэст-гульня, у якой яны вучыліся распазнаваць эмоцыі, знаходзіць шляхі выхаду са складаных сітуацый і працаваць у камандзе. Навучэнцы 1-4 класаў выказалі свае перажыванні праз творчасць – у конкурсе малюнкаў. Старшакласнікі стварылі лістоўкі “Псіхалагічнае здароўе – мой выбар”, выкарыстоўваючы магчымасці штучнага інтэлекту.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

7 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

7 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

7 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

9 часов ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

11 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

12 часов ago