Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Бяспека важней за ўсё

Вучні Хвінявіцкай сярэдняй школы пабывалі ў пажарнай часці Дзятлаўскага РАНС. Прайшліся па каравульным памяшканні, дзяжурнай дыспетчарскай службе, наведалі гараж, убачылі тэхніку, пасядзелі ў  пажарнай машыне і нават прымерылі сапраўднае абмундзіраванне пажарнага. Ратаўнікі расказалі пра сваю службу, прывялі прыклады з гісторый тушэння пажару і выратавання людзей і жывёл.

Дзеці атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, не дапусціць узгарання, выклікаць пажарную службу.

Памяці дастойныя!

Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы з удзячнасцю і павагай адносяцца да тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў сённяшняе шчаслівае мірнае жыццё. А помніць пра тыя падзеі дапамагаюць не толькі фільмы і літаратуныя творы, але і  помнікі і магілы салдатаў вайны.

У мікрараёне школы знаходзяцца магіла невядомага садата, помнік загінулым землякам, тры брацкія магілы мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама магіла воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Школьнікі даглядаюць іх, берагуць памяць аб сваіх земляках.

Сяброўскія баталіі

Адбылася гульня “Cпартыўны мост” паміж вучнямі  Жукоўшчынскай і  Раклевіцкай базавых школ.

У рамках акцыі “За бяспеку разам” вучні школ разам наведалі грамадскія месцы аграгарадка Раклевічы, уручылі памяткі МНС прахожым для таго, каб нагадаць ім, што жыццё дзяцей у поўнай меры залежыць ад  адказнасці дарослых.

Пра шчасце і сэнс жыцця

У рамках месячніка па прафілактыцы суіцыдальных паводзінаў “Жыві пазітыўна” ў 6 “Б” класе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла класная гадзіна “Аб шчасці і сэнсе жыцця”. Навучэнцы зрабілі выснову, што падстаў быць вясёлым і шчаслівым у нашым жыцці нашмат больш і ў сілах кожнага зрабіць так, каб свет напоўніўся любоўю, а дорачы шчасце блізкім, кожны здабывае яго больш, бо дабро, зробленае для іншых, вернецца спаўна.

Падары ўсмешку свету

У Круцілавіцкай сярэдняй школе ў рамках месячніка прафілактыкі крызісных станаў непаўналетніх праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне псіхічнага здароўя, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, выхаванне пазітыўна арыентаванай асобы. Для навучэнцаў, бацькоў і педагогаў былі падрыхтаваны памяткі і брашуры, прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па прафілактыцы крызісных станаў у непаўналетніх.

Школьнікі старэйшых класаў удзельнічалі ў практыкуме “Што рабіць у сітуацыі крызісу?”, на якім разважалі аб тым, што такое крызіс, якія прычыны выклікаюць крызісныя станы, як паступаць у такіх сітуацыях,  знаходзіць з іх выхад. Таксама ў школе праведзены інфармацыйныя гадзіны “Школа без булінгу”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

administrator

Recent Posts

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

8 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Шлях да зялёнай фуражкі

Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…

16 часов ago

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

17 часов ago

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

1 день ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

1 день ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

2 дня ago