Вясновы працоўны дэсант

З надыходам вясны з’явілася неабходнасць прывесці ў парадак свой двор, гарадок ці вёску, зрабіць іх чысцейшымі і прыгажэйшымі.

Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце. У першую чаргу яны прыбралі тэрыторыю школы, выграблі сухую леташнюю траву.

У рамках акцыі #Памяць#Адзінства #ПЕРАМОГА” вучні навялі парадак на тэрыторыі пахаванняў воінаў і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Разам за здаровую будучыню

Педагогі і навучэнцы гэтай жа школы таксама прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Разам за здаровую будучыню”.

Для класных кіраўнікоў, педагога сацыяльнага сумесна са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшло пасяджэнне круглага стала па тэме “Тактыка выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап’янення”.

Для навучэнцаў 6-11 класаў участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалаем Філіповічам праведзена прафілактычная гутарка “Адказнасць непаўналетніх за незаконны абарот і захоўванне наркатычных сродкаў, а таксама за іх закладку”.

Каб не здарылася  бяды

У 2 “А” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшла  класная гадзіна “Беражыся бед, пакуль іх няма”. Мэта мерапрыемства – данесці да  кожнага дзіцяці інфармацыю аб тым, як зберагчы сябе ў любой жыццёвай сітуацыі, правільна дзейнічаць, знаць і помніць нумары тэлефонаў экстранных службаў.

Дзеці пагарталі старонкі вуснага часопіса, паўтарылі асноўныя правілы дарожнага руху, пажарнай і электрабяспекі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Бяспека – гэта важна”, дзе побач з кнігамі быў прадстаўлены і часопіс “Юны ратаўнік”. Таксама былі выведзены адзіныя правілы асабістай бяспекі: НЕ затрымлівайся на вуліцы па дарозе са школы, НЕ гуляй позна, НЕ пускай у дом незнаёмца, нікуды НЕ ідзі з незнаёмым чалавекам.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

1 час ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

22 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

22 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

23 часа ago