А памяць стукае ў сэрца

“Не пагарджаць сваім святым мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго”, – гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча сталі своеасаблівым дэвізам акцыі “Алея Памяці”, якая прайшла ў Жукоўшчынскай базавай школе і была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні школы і работнікі  высадзілі алею з бярозаў і ліп.

Кожныя дзве ліпы пасаджаны ў памяць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія вярнуліся з вайны жывымі, узнаўлялі і падымалі з руін разбураную краіну. Кожнае трэцяе дрэўца – бярозка – пасаджана ў памяць аб земляках, ураджэнцах вёсак Алёхнавічы, Жукоўшчына, Зачэпічы, Краглі Вялікія і Краглі Малыя, Пецюкі, Погіры, Страла, якія загінулі на франтах Другой сусветнай вайны, бо сённяшняе пакаленне ў неаплатным даўгу перад  тымі, хто застаўся  на палях бітваў, забяспечыўшы нам мірнае, спакойнае жыццё на Зямлі.

Права на дзяцінства без гвалту

У Дварэцкай сярэдняй школе для вучняў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства “Права на дзяцінства без гвалту: прафілактыка злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці”. Ім расказалі, як не стаць ахвярай злачынства. Гаварылі пра тое, да каго і куды яны могуць звярнуцца пры ўзнікненні падазроных сітуацый, адрозніваць звычайныя стасункі са старэйшымі ад замахаў на палавую недатыкальнасць. Пазнаёмілі з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якіх непаўналетнія прызнаюцца пацярпелымі пры расследаванні крымінальных спраў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

1 час ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

2 часа ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

2 часа ago

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

2 часа ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

3 часа ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

3 часа ago