З найлепшымі пажаданнямі

У Дзень маці навучэнцы 10-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшлі па калідорах раённай бальніцы, каб пажадаць моцнага здароўя жанчынам, мамам, якія аказаліся на бальнічным ложку, падтрымаць іх.

Акрамя таго, у хірургічным аддзяленні ім паказалі простыя маніпуляцыі і працэдуры, якімі павінны валодаць кожны пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Дапамагла арганізаваць экскурсію ў ЦРБ галоўная медсястра Ілона Белавус.

Яблынькі для бацькоў

Такая экалагічная  акцыя была праведзена вучнямі 10 класа Дварэцкай сярэдняй школы ў межах Тыдня бацькоўскай любові з мэтай выхавання ў вучняў паважлівых адносінаў і любові да сваіх бацькоў, да працы, адказнасці за справу, ініцыятыўнасці і жадання працаваць на карысць сваёй малой радзімы. Спонсарам выступіла ТАА “Агражалезабетон”.

Гуляем у футбол

Сярод 29 каманд, якія прыехалі ў Мінск на рэспубліканскі фестываль у рамках праекта “Мой школьны футбольны клуб”, былі і навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы.

Яны далучылася да рэспубліканскага праекта яшчэ ў 2020 годзе, і штогод каманда “Асы” пад кіраўніцтвам трэнера Дзяніса Трафімчыка ўдзельнічае ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца АБФФ у рамках “Школьнага футбольнага клуба”.

На фестывалі каманда змагалася з прадстаўнікамі Карэліцкага, Шчучынскага, Полацкага і іншых раёнаў. Найбольш рэзультатыўнымі ў камандзе “Асы” сталі Вікторыя Аўгусціновіч, Аляксандра Барысевіч, Радаслаў Заваротны і Алег Сёмуха. Па выніках фестывалю ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі і кубак.

У памяці і сэрцы

Да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, пабывалі ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці, наведалі 10 залаў музея, дзе змешчана каля 4 тысяч экспанатаў. Кожная зала і экспанат заставілі па-новаму адчуць  падзеі таго страшнага часу, зразумець, што памяць аб тых ваенных гадах духоўна аб’ядноўвае наша грамадства і з’яўляецца адным з галоўных складальнікаў гістарычнай свядомасці беларускага народа.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

19 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

20 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago