У межах праекта “ШАГ”

Вучні 8-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання ў межах праекта “ШАГ” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да Алімпійскіх вяршыняў”.

Перад вучнямі выступіў загадчык школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць” Сяргей Каско, пазнаёміў з біяграфіямі знакамітых спартсменаў – ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. Таксама прадставіў госця, у былым настаўніка фізічнай культуры і здароўя, водніка на байдарках і надзіманых плытах Валерыя Петрыкевіча. Напрыканцы было вырашана стварыць віртуальны альбом пра Валерыя Міхайлавіча, цікавыя выпадкі з жыцця вандроўніка, аўтара краязнаўчых кніг пра Дзятлаўшчыну, і размясціць яго на сайце школы.

Падарожнічай па Беларусі

У гімназіі № 1 горада Дзятлава ў гэтым навучальным годзе пачаў рэалізоўвацца праект 6 школьнага дня “Падарожнічай па Беларусі – выхоўвай патрыёта”. У рамках гэтага праекта вучні 7 класа адправіліся ў горад Мінск.  Яны пабывалі ў Музеі гісторыі беларускага кіно, дзе даведаліся аб асаблівасцях станаўлення і развіцця айчыннага кінематографа ў розныя эпохі, пазнаёміліся з творчасцю яго знакамітых майстроў і “залатым” фондам. Затым наведалі  Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, экспазіцыя якога складаецца з вялікай колькасці ўнікальных прадметаў, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

19 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

20 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago