У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў VIII-ІX класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”, у якой прыняла ўдзел дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу, загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта Ларыса Кучынская.
У блоку “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі” была звернута ўвага на тое, што гэты год абвешчаны Годам народнага адзінства. Вучні выказалі свае меркаванні: для чаго нам трэба адзінства, у чым выяўляецца адзінства народа любой краіны, чаму важна пры будаўніцтве будучыні ўлічваць ўрокі мінулага, як умацаваць адзінства народа ў нашай краіне.
Пры абмеркаванні вынікаў VІ Усебеларускага народнага сходу сваімі ўражаннямі ад форуму падзялілася Ларыса Кучынская, дэлегат сходу. Ларыса Віктараўна акцэнтавала ўвагу на развіцці грамадзянскіх якасцяў асобы, пашырэнні канструктыўнага дыялогу ў грамадстве і прыцягненні да яго моладзі, вызначэнні жыццёвых прыярытэтаў, назвала асноўныя напрамкі сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021-2025 гады.
У блоку “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту” былі абмеркаваны пытанні абараназдольнасці нашай краіны, прафесіяналізму вайскоўцаў, прэстыжу ваеннай службы. Мерапрыемства было накіравана на прывіццё маладому пакаленню пачуцця гонару за сваю Айчыну, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, духоўна-маральных якасцяў.
Напрыканцы навучэнцы вырашылі прыняць удзел у патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, усебеларускай моладзевай акцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”, арганізаваць велапрабег “Мы – разам!” па памятных мясцінах нашага мікрараёна.
Марына АНТАНОВІЧ,
класны кіраўнік 9 класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы