У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у Казлоўшчынскай сярэдняй школе для навучэнцаў 8-11 класаў праведзена дыялогавая пляцоўка “Моладзь – час выбару. Моладзь – за Саюзную дзяржаву”.
У фокусе абмеркавання – моладзевая палітыка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Моладзевая палата, праекты і ініцыятывы, умацаванне сяброўскіх сувязей, актыўная жыццёвая пазіцыя, грамадзянскасць, патрыятызм.

У час сустрэчы з сакратаром ГА “БРСМ”, педагогам-арганізатарам школы Інай Войтка старшакласнікі пачулі адказы на пытанні, якія тычацца ролі моладзі ў фарміраванні будучай Саюзнай дзяржавы.
На “Дрэве ідэй і ініцыятыў” навучэнцы размясцілі прапановы аб арганізацыі экскурсіі і наведванні памятных месцаў у Расіі, наладжванні супрацоўніцтва з навучэнцамі расійскіх школ і правядзенні сумесных анлайн-сустрэч. Зацікавілі таксама моладзевыя праекты “Экалогія без межаў”, “Цягнік Памяці”, патрыятычная кадэцкая змена ў лагеры “Зубраня”, адукацыйна-патрыятычны лагер “Курган-2024”.
Святаслаў БУЯК,
класны кіраўнік 10 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #школа