Шашкі, настольны тэніс, дартс

З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” да Міжнароднага дня інвалідаў прайшла міні-спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Яна ўключала ў сябе такія віды спаборніцтваў, як шашкі, настольны тэніс і дартс.

Наведвальнікі аддзялення з задавальненнем прайшлі спартыўныя іспыты, якія былі ім па сілах. За шашачным сталом не аказалася роўных Іуліяніі Шах, якая адзначана дыпломам І ступені, на другім месцы – Аляксандр Калодка, “бронзавая” перамога ў Кірыла Курыловіча.

У настольным тэнісе вызначыўся Кірыл Уласевіч, якому дастаўся дыплом пераможцы, дыпломам ІІ ступені адзначана Марына Купраш, трэцяе месца ў Святланы Аўцюховіч.

Выйсці ў лідары і заваяваць званне пераможцы Аляксандру Калодку ўдалося ў спаборніцтвах па дартсе, крыху саступіў яму і аказаўся на другой пазіцыі Анатоль Кець, Кірыл Уласевіч у гэтых выпрабаваннях аказаўся на трэцяй пазіцыі.

Пераможцы і прызёры міні-спартакіяды былі адзначаны дыпломамі. Аднак на гэтым сюрпрызы ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба не скончыліся: для ўсіх без выключэння ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства быў перададзены салодкі прыз.

 

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца  аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago