Развязка. Дзяржаўтаінспектары на дзяжурстве каля школ

Прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Па выніках 10 месяцаў 2023 года разам са зніжэннем асноўных паказчыкаў аварыйнасці, адбылося абвастрэнне дарожна-транспартнай абстаноўкі па асобных сегментах, і менавіта з удзелам непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху. За гэты час адбылося 35 аварый, у якіх адно дзіця загінула і 39 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У мэтах стабілізацыі абстаноўкі з аварыйнасцю з удзелам дзяцей (школьнікаў), недапушчэння яе далейшага ўскладнення, павышэння дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, прафілактыкі парушэнняў правілаў дарожнага руху з 22 лістапада па 1 снежня дзяржаўтаінспекцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым варыянце на найбольш аварыйна-небяспечных участках вулічна-дарожнай сеткі з набліжэннем да маршрутаў руху дзяцей-школьнікаў (месцах высадкі дзяцей пры ажыццяўленні іх падвозу транспартам). Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі на маршрутах патрулявання будзе праводзіцца тлумачальная работа сярод уладальнікаў транспартных сродкаў, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Парушальнікі правілаў дарожнага руху, зразумела, будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Звяртаемся да ўсіх жыхароў Дзятлаўскага раёна. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што за рулём знаходзіцца п’яны вадзіцель, або заўважылі нецвярозага ўдзельніка дарожнага руху (пешахода, веласіпедыста, возчыка і г. д.), неадкладна паведаміце пра яго ў міліцыю на нумар 102 з любога тэлефона. Ваш званок можа выратаваць некаму жыццё!

Алег ЛЯЎКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

6 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

7 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

7 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

7 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

7 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

7 часов ago