«ШАГ» у Хвінявіцкай школе

Немагчыма забыць пра вайну – яе адгалоскі яшчэ доўга будуць гучаць у нашых сэрцах.

Пакаленне пераможцаў ужо сыходзіць з жыцця, яго прадстаўнікоў застаецца сярод нас усё менш і менш. Усе нягоды ваеннай пары прыйшлося выпрабаваць на сабе і “дзецям вайны”.

Навучэнцы VIII-XI класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пабывалі на чарговым занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”, які прайшоў па тэме “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” і быў прысвечаны 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне. На гэты раз Адзіны дзень інфармавання праводзіўся ў кожным класе асобна.

На першым этапе абмеркавання, лектарскія групы класаў з педагогамі-мадэратарамі пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Вялікая Айчынная вайна – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму народаў”, “У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны”.

Затым навучэнцы прынялі ўдзел у абмеркаванні пытанняў: Ці чыталі вы кнігу “Я з вогненнай вёскі?” Што вы ведаеце пра мемарыяльны комплекс Хатынь? Калі б вам давялося здымаць фільм аб родных і сваяках, якім давялося перажыць суровыя ваенныя выпрабаванні, што б вы расказалі пра іх у гэтым фільме? Дзякуючы чаму савецкі народ атрымаў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне? і іншых. Навучэнцы ўспомнілі найбольш гераічныя і трагічныя старонкі нашай ваеннай гісторыі, палітыку генацыду і “выгаранай зямлі”, зверствы фашыстаў у адносінах да мірных жыхароў. Вялікае ўражанне выклікалі буктрэйлер “Я з вогненнай вёскі” і відэаролік аб Хатыні. Вучні выказалі меркаванне аб недапусцімасці паўтарэння вайны, упэўніліся яшчэ раз у тым, што на долю дзядоў і прадзедаў выпала шмат нялёгкіх выпрабаванняў.  Асабліва цікавым быў экскурс у гісторыю, дзе навучэнцы ўспомнілі землякоў – удзельнікаў баёў Вялікай Айчыннай вайны, сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі на франтах і ў тыле.

Напрыканцы занятка былі падведзены вынікі чарговага пасяджэння, і зроблены вывад, што быць патрыётам – гэта значыць быць гаспадаром сваёй краіны, а не госцем; у выпадку небяспекі здолець абараніць яе. Патрыёт — гэта чалавек, які працуе, сацыяльна актыўны грамадзянін, ведае гісторыю краіны і свой радавод, плануе сваю будучыню, звязваючы яе толькі са сваёй Айчынай. Быць патрыётам – значыць любіць сваю Радзіму, ведаць правы і выконваць абавязкі, берагчы прыроду, ганарыцца культурай і мовай свайго народа, прымнажаць багацце Беларусі. Радзіму трэба любіць не толькі на словах, але і даказваць ва ўчынках.

Пасля заканчэння гутаркі, рабяты з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі. Адзінаццацікласнікі вырашылі далучыцца да ўдзелу ў акцыях “Дзякуй за Перамогу!” і “Пасланне ветэрану”, а дзевяцікласнікі прапанавалі падрыхтаваць паштоўкі са святам Перамогі для адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

8 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

10 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

10 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago