27 лістапада ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло мерапрыемства “Сямейныя дынастыі Беларусі”.



Гімназісты гаварылі пра сям’ю, яе значэнне для кожнага беларуса, якія змены яна зведала з часам і чым каштоўная традыцыйная беларуская сям’я сёння. Гартаючы слайды мультымедыйнай прэзентацыі, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з вядомымі сямейнымі дынастыямі Беларусі: Радзівілаў, дактароў Румо, спартсменаў Мірных, спевакоў і музыкантаў Ярмоленка. Даведаліся, што з пакалення ў пакаленне перадаюцца сямейныя таямніцы, вопыт, якасці, правілы і ўменні. Замацавалі ўяўленне аб роднасных адносінах у сям’і.


Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў вучняў аб ролі сям’і ў жыцці чалавека і сямейных каштоўнасцях.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік гімназіі 7 класа № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga