Штогод у нашай краіне здараюцца выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы або перамяшчэнні ў ахоўных зонах ліній электраперадачы.

У красавіку адбылася трагедыя ў аграгарадку Ходасы на Мсціслаўшчыне, пацярпелым стаў адзінаццацікласнік мясцовай школы. Пры перамене месца рыбалкі малады чалавек ішоў па беразе возера з раскладзенай вудай. Перабіраючыся праз кусты пад лініяй электраперадачы 110 кВ, каб не заблытаць леску, ён падняў вуду, тым самым наблізіўшы яе на недапушчальную адлегласць да провада, у выніку чаго патрапіў пад уздзеянне электрычнага току. Пацярпелы атрымаў апёкі ІІІ ступені 70 % цела, цяпер у цяжкім стане ён знаходзіцца ў бальніцы.

Расследаванне падобных няшчасных выпадкаў даказвае, што самай частай іх прычынай з’яўляецца асабістая неасцярожнасць пацярпелых або парушэнне правілаў электрабяспекі.

Паважаныя жыхары раёна! Каб рыбалка не ператварылася з адпачынку ў непрыемнае здарэнне, будзьце ўважлівыя і выконвайце правілы электрабяспекі.

Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай райэнергаінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Похожие публикации