Аналіз прычын няшчасных выпадкаў паказвае, што большасць з іх абумоўлена парушэннямі пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы.
Акрамя таго, у асобных няшчасных выпадках прычынай з’явілася невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, асабістая неасцярожнасць пацярпелых.
На сёння адным з дзейсных спосабаў недапушчэння прычын вытворчага траўматызму з’яўляецца прыняцце мер па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны за кошт удасканалення ў арганізацыях механізму стымулявання работнікаў за працу без парушэнняў патрабаванняў аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны; узмацнення ролі саміх работнікаў у забеспячэнні бяспечнага выканання работ.
У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы” работнік абавязаны аказваць садзейнічанне і супрацоўнічаць з наймальнікам для забеспячэння здаровых і бяспечных умоваў працы, неадкладна паведамляць аб няспраўнасці абсталявання, інструментаў, прыстасаванняў, транспартных сродкаў, сродкаў абароны, аб пагаршэнні стану свайго здароўя.
Заахвочванне за стараннасць, добрасумленныя адносіны да працы, строгае выкананне правілаў і нормаў бяспекі працы служаць для работнікаў важным стымулам да няўхільнага выканання правілаў, нормаў і інструкцый па ахове працы.
Усталяванне асабістай адказнасці работнікаў дазваляе:
— сумесна з іншымі формамі прафілактычнай работы прывесці ў адзіную сістэму дзейнасць кіраўнікоў і спецыялістаў, а таксама кантралюючых асоб па забеспячэнні бяспечных умоваў працы; ацэньваць узровень прафілактычнай работы ў галіне аховы працы;
— рэгулярна атрымліваць інфармацыю аб стане машын, абсталявання, інструментаў і працоўных месцаў з пункту гледжання іх бяспекі (бяспечнай эксплуатацыі) і прымаць меры да ліквідацыі недахопаў;
— атрымліваць дадзеныя аб выкананні работнікамі патрабаванняў аховы працы і прымаць да іх меры дысцыплінарнага ўздзеяння.
Для фарміравання ўстойлівай станоўчай матывацыі ва ўсіх падраздзяленнях і працоўных групах (брыгадах) павінны выкарыстоўвацца разнастайныя метады стымулявання работнікаў да авалодання ведамі і вопытам забеспячэння бяспекі працы і вытворчасці, да зніжэння паказчыкаў аварыйнасці, вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання.
Кіраўнікі павінны пастаянна абдумваць магчымыя спосабы паляпшэння працы і ўнутранай матывацыі, ужываць меры матэрыяльнага і маральнага стымулявання за працу па ахове працы.
Садзейнічанне і супрацоўніцтва работніка з наймальнікам па забеспячэнні бяспечных умоваў працы з’яўляецца адной з асноўных умоваў эфектыўнага функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы.
Ігар СТРОМСКІ,
начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы