Вечар віншаванняў пад такой назвай напярэдадні вясновага жаночага свята 8 Сакавіка правялі бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі.
Удзельнікамі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. У атмасферы вясновага настрою госці свята ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях. І вядома, гучалі вершы і песні пра жанчыну, вясну і каханне ў выкананні бібліятэкара Інгі Лаўрэнюк. Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Ён пажадаў жанчынам здароўя, шчасця, кахання. Падзякаваў за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей, энергічнасць і працавітасць, уменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў сям’і. Цёплымі словамі павіншавала жанчын са святам 8 Сакавіка старшыня Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла, вясновага кахання, усяго самага найлепшага.
Вечар віншаванняў атрымаўся вельмі шчырым, неверагодна ўтульным, напоўненым жартамі і радасцю сустрэчы. Таксама ў фае бібліятэкі прадстаўлена выстава-захапленне “Что на земле есть женщины прекрасней” з маляўнічымі выданнямі, якія расказваюць пра жанчын розных эпох: кіраўнікоў, навукоўцаў, жонак, маці і музаў, якія заслужылі права назаўжды застацца ў гісторыі.
Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…