Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Перад пачаткам мерапрыемства спецыяліст групы прапаганды сумесна з байцамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстраваў вучням Вензавецкай школы магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення. Кожны змог адчуць сябе сапраўдным ратаўніком, пасядзеўшы ў кабіне баявога разліку і прымераўшы касцюм ратаўніка.

Спецыяліст групы прапаганды нагадаў дзецям аб мерах бяспекі жыццядзейнасці і навучыў іх, як трэба дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, тут жа можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі. Іх рэалізаваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзятлаўскага РАНС Аляксандра Беленкі, які пазначыў самыя актуальныя пытанні бяспекі пры абыходжанні з агнём. Аб рабоце назіральнай камісіі распавёў старшыня сельскага савета Алег Шымко. Ён зрабіў акцэнт на навядзенні парадку на прысядзібных участках. Дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Нікіпорчык расказала аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі. Яна адзначыла важнасць наяўнасці ў дамах грамадзян аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які выратаваў не адно чалавечае жыццё. Аб правілах карыстання газам і аб парадку замены газавага абсталявання расказаў інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. Пытанні аб бяспечным карыстанні электрычнасцю асвяціў прадстаўнік раённых электрычных сетак Вячаслаў Грышук.

Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Т. ГРЫЦУК

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago