Categories: Улада

Больш за 18 тыс. выбарчых акруг будзе ўтворана ў Беларусі на мясцовых выбарах

Больш за 18 тыс. выбарчых акруг будзе ўтворана ў Беларусі на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць у 2018 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці на выбарах будзе ўтворана 2962 акругі, у Віцебску — 3112, у Гомельскай — 3584, Гродзенскай — 2389, Мінскай — 3451, Магілёўскай — 2556, у горадзе Мінску — 57. Такім чынам, агульная колькасць акруг па ўсёй краіне складзе 18 тыс. 111.
Гэта азначае, што ў наступным годзе будзе выбрана аналагічная колькасць дэпутатаў.
Бліжэйшыя выбары ў мясцовыя Саветы павінны адбыцца ў Беларусі не пазней за 20 лютага 2018 года. Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала правесці іх 18 лютага, канчатковае рашэнне наконт гэтага прыме Прэзідэнт, павінен быць падпісаны адпаведны ўказ. Калі выбары будуць назначаны на 18 лютага, выбарчая кампанія пачнецца за тры месяцы да гэтага — не пазней за 18 лістапада.

Першы этап пасля аб’яўлення выбараў — утварэнне тэрытарыяльных камісій. Іх у Беларусі будзе 1315. Затым для абласных Саветаў і Мінска ствараюцца акруговыя і раённыя камісіі, пасля чаго пачынаецца ўжо вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Вылучэнне праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

13 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

15 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

17 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

17 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

18 часов ago