На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк” на гэтых відах работ занятыя адначасова больш за дзесяць адзінак тэхнікі.
Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Андрэй Лежань расказаў аб тым, як ідзе працэс:
– Сумарная плошча першага ўкосу складае 2209 гектараў, з іх 288 – шматгадовыя травы на пашні, астатнія – палепшаныя лугавыя ўгоддзі, прадстаўленыя злакавымі, бабова-злакамі і бабовымі культурамі (каля 580 гектараў – люцэрна на палепшаных угоддзях). Цяпер мы знаходзімся ва ўрочышчы Пчольнік, косім люцэрну ў самы аптымальны для каштоўнасці сенажу перыяд бутанізацыі расліны. На касьбе працуюць два трактары МТЗ-3522 з косамі, на падборы – таксама дзве адзінкі тэхнікі, на адвозцы – шэсць адзінак, у ліку якіх два трактары і чатыры аўтамабілі МАЗ. Закладваем траншэю ў вёсцы Засецце, на трамбоўцы працуюць трактары “Амкадор” і МТЗ-3022. Згодна з планам, за сезон павінны залажыць паўтарагадовы запас кармоў.
Механізатар Сяргей Пашукевіч, які займаецца падборам скошаных траў на кормаўборачным камбайне “Джон Дзір-8300”, у гэтым сельгаспрадпрыемстве ўжо без малога тры дзесяцігоддзі, большую частку года – на трактары МТЗ-82.
– На сезон перасаджваюся на камбайн, усё лета будзем займацца ўборкай траў, а восенню – жаць кукурузу, – расказвае мужчына. – Ураджай удалы, надвор’е таксама радуе апошнім часам, у кабіне – клімат-кантроль. Аплата працы дастойная, нават абеды прывозяць прама на поле! Так што і працуецца ахвотна, з добрым настроем.
Усім аграрыям Сяргей Якаўлевіч жадае спрыяльнага надвор’я, надзейнай тэхнікі і высокіх сезонных заробкаў.
Арцём Бандарэнка – пастаянны лідар і рэкардсмен уборачнай кампаніі. Да пачатку жніва-2026 ён разам з калегамі заняты на перавозцы зялёнай масы на аўтамабілі МАЗ з прычэпам.
– Сёлета ўжо паспелі пасеяць яравыя культуры, некалькі тыдняў важу сянаж. Кажуць, чакаецца някепскі ўраджай збожжавых, будзе шмат работы, – гаворыць вадзіцель.
– Што, па-вашаму, самае лепшае ў рабоце?
– Пасля доўгага працоўнага дня вяртацца да сям’і, якая чакае дома.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин
Предупреждение пожаров — одна из главных задач дятловских спасателей, и ее решение начинается с профилактических…
Малако ў Беларусі называюць “белым золатам”, а малочную прадукцыю пад беларускімі брэндамі любяць і цэняць…
Дворецкий сельский исполнительный комитет информирует, что в районной газете «Перамога» от 8 июля 2026 года…
Дисциплина цен находится под постоянным пристальным контролем со стороны государства. Комитетом государственного контроля Гродненской области…
В средствах массовой информации по прежнему актуальна тема зарплаты в конвертах. Комитет госконтроля Гродненской области…
Для оперативного устранения последствий ураганных ветров, прошедших на территории Островецкого опытного лесхоза, дополнительно переброшены силы…