Гаспадаркі раёна прадаўжаюць нарыхтоўку траваў першага ўкосу і закладку сянажных траншэй. Працэс кантралююць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама разам з прафсаюзам АПК.
– Увагу надаём ахове працы, выпуску на лінію тэхнічна спраўных транспартных стродкаў: правяраем наяўзнасць адзнакі механіка ў пуцёўцы, праходжанне медасведчання, ці ёсць медыцынская аптэчка і пярвічныя сродкі пажаратушэння. Таксама пад кантролем умовы працы і харчавання, выдача спецадзення. Праверылі ўборку кармоў і закладку сянажнай масы на МТК “Еленка” (ААТ “Граніт-Агра”) і “Раготна” (ААТ “Дварэц-Агра”), сур’ёзных парушэнняў не было выяўлена, — адзначыў галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў.
– Корманарыхтоўка – адзін з траўманебяспечных відаў сельгасработ, на іх адначасова працуе шмат тэхнікі і людзей. Таму работнікам важна своечасова праходзіць навучанне і праверку ведаў, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, — дадаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #АПК
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…