Гаспадаркі раёна прадаўжаюць нарыхтоўку траваў першага ўкосу і закладку сянажных траншэй. Працэс кантралююць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама разам з прафсаюзам АПК.

– Увагу надаём ахове працы, выпуску на лінію тэхнічна спраўных транспартных стродкаў: правяраем наяўзнасць адзнакі механіка ў пуцёўцы, праходжанне медасведчання, ці ёсць медыцынская аптэчка і пярвічныя сродкі пажаратушэння. Таксама пад кантролем умовы працы і харчавання, выдача спецадзення. Праверылі ўборку кармоў і закладку сянажнай масы на МТК “Еленка” (ААТ “Граніт-Агра”) і “Раготна” (ААТ “Дварэц-Агра”), сур’ёзных парушэнняў не было выяўлена, – адзначыў галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў.


– Корманарыхтоўка – адзін з траўманебяспечных відаў сельгасработ, на іх адначасова працуе шмат тэхнікі і людзей. Таму работнікам важна своечасова праходзіць навучанне і праверку ведаў, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, – дадаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #АПК