З 17 па 20 чэрвеня ў сельскагаспадарчых арганізацыях Дзятлаўскага раёна праводзіцца дзяржаўны тэхнічны агляд зернеўборачных камбайнаў, якія ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі 2025 года. Допуск да эксплуатацыі (Д-2025) камбайны, сельскагаспадарчыя машыны, механізмы і агрэгаты, якія выкарыстоўваюцца на ўборачных работах, атрымліваюць, калі адказваюць усім патрабаванням бяспекі і прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Кантроль за падрыхтоўкай тэхнікі і забеспячэннем бяспекі працы на ўсіх этапах правядзення ўборачных работ (ад збожжаўборачнага камбайна ў полі да зернесклада) ажыццяўляюць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. 

Камісія ўжо пабывала ў ААТ “Граніт-Агра”, СГФ “АграМілк”, ААТ “Дварэц-Агра”. Сёння праверыла тэхнічную спраўнасць камбайнаў, выкананне патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў КСУП “Войневічы”.

Члены камісіі адзначылі, што механізатары і інжынерная служба гаспадаркі адказна падышлі да падрыхтоўкі да жніва, а гэта праяўляецца ў своечасовым правядзенні рамонтаў і замене зношаных дэталяў, што, у сваю чаргу, дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы і знізіць страты зерня.

Асаблівая ўвага была нададзена стану санітарна-бытавых памяшканняў і ўмовам працы ў рамонтных майстэрнях, забеспячэнню механізатараў спецвопраткай і абуткам. Падкрэслена важнасць правядзення інструктажоў для механізатараў і іншых работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю, а таксама забеспячэння іх сродкамі індывідуальнай абароны.

Ірына КАМАРОВА

Фота прадастаўлены камісіяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации