Пад такой назвай 6 жніўня ў 10 гадзін у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці па вуліцы Міцкевіча, 7 адкрыецца персанальная выстава Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага. Яна будзе працаваць да 14 жніўня.
Мікалай Несцярэўскі стварыў шэраг цікавых дэкаратыўных твораў, якія ўпрыгожваюць грамадскія будынкі Мінска і Валгаграда, Светлагорска і Салігорска, Гродна і Дзятлава. Працаваў над афармленнем аэрапорта «Мінск-2» . Дэкаратыўныя пано і фрагменты роспісу інтэр’еру аздабляюць станцыю «Плошча Якуба Коласа».
Творы таленавітага майстра ўпрыгожваюць лепшыя музеі Рэспублікі Беларусь.
Але самы важкі ўклад у мастацкую скарбонку майстар зрабіў для Дзятлаўшчыны. Фонды Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея налічваюць 285 работ аўтара. Амаль усе эскпанаты перададзены мастаком у дар музею.
На выставе «Сэнс жыцця — мастацтва» будуць прадстаўлены разнастайныя пейзажы, патрэты, нацюрморты. Многія карціны нагадваюць аб мінулым Дзятлава і яго знакамітых жыхароў. Акрамя гэтага, на выставе дзятлаўчане ўбачаць керамічныя кампазіцыі.
Шаноўныя дзятлаўчане і госці горада! Запрашаем вас наведаць выставу і пазнаёміцца з цікавымі работамі Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага.
Д. ХАРОШКА,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязначаўчага музея
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…