Савет па развіцці прадпрымальніцтва лічыць неабходным унесці змяненні ва ўказ нумар 488

Савет па развіцці прадпрымальніцтва лічыць неабходным унесці змяненні ва ўказ ад 23 лістапада 2012 года нумар 488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў». Гэта вынікае з запіскі з аналізам практыкі прымянення дакумента, накіраванай у Адміністрацыю Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт савета.
На думку членаў савета, змяненні неабходны ў мэтах забеспячэння абароны добрасумленных суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, абмежавання тэрміну рэтраспектыўнага прымянення яго норм, а таксама забеспячэння рэалізацыі прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці суб’ектаў пры ажыццяўленні праверак іх дзейнасці ўсімі без выключэння кантралюючымі органамі.
«Вынікі аналізу сведчаць, што правапрымяняльная практыка ўказа нумар 488 перашкаджае нармальнаму ажыццяўленню дзейнасці і стварае атмасферу прэзумпцыі вінаватасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), якія праводзяць або правялі раней здзелкі з удзелам контрагентаў, у далейшым прызнаных кантралюючымі органамі лжепрадпрымальніцкімі структурамі», — гаворыцца ў запісцы.
Там адзначаецца, што цяпер у добрасумленных контрагентаў няма дастатковых механізмаў, каб сябе засцерагчы ад небяспекі. З мэтай мінімізавання рызыкі юрыдычныя кампаніі рэкамендуюць суб’ектам не толькі адсочваць даныя рэестра камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, але таксама выканаць шэраг неўласцівых, адцягваючых ад асноўнай дзейнасці функцый, у тым ліку вывучыць усю магчымую інфармацыю аб будучым контрагенце ў інтэрнэце і водгукі аб ім; праверыць паўнамоцтвы прадстаўнікоў кампаніі — ці маюць яны права прадстаўляць інтарэсы і падпісваць дакументы; наведаць офіс партнёра, каб устанавіць, ці па сваім месцазнаходжанні ён размешчаны, ці правільныя кантактныя тэлефоны і іншыя. Гэтыя дзеянні ствараюць дадатковую нагрузку на суб’екты гаспадарання, але пры гэтым не забяспечваюць гарантый іх абароны ад прымянення санкцый. Нават калі пры заключэнні кантракта з кампаніяй або прадпрымальнікам у рэестры такі суб’ект адсутнічае — няма гарантый, што гэты контрагент у будучым там не апынецца.
Акрамя таго, у выпадку выяўлення лжэпрадпрымальніцкай структуры Дэпартаментам фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю выносяцца прадпісанні ўсім суб’ектам, якія калі-небудзь праводзілі з ёй здзелкі. Пасля атрымання прадпісання юрыдычная асоба або ІП абавязаны самастойна вылічыць і выплаціць у поўным аб’ёме падаткі (зборы, пошліны), прадставіць у ІМПЗ удакладненую дэкларацыю і на працягу 20 рабочых дзён з даты атрымання такога прадпісання праінфармаваць орган фінансавых расследаванняў аб прынятых мерах па выкананні прадпісання з прыкладаннем пацвярджаючых дакументаў. «Такім чынам, у суб’екта гаспадарання з’яўляецца прамы абавязак добраахвотна прызнаць сябе правапарушальнікам «без суда і следства», — адзначаюць аўтары запіскі.
Калі ж суб’ект вырашыў абскардзіць прадпісанне, то орган фінансавых расследаванняў мае права назначыць і правесці праверку юрыдычнай асобы або ІП альбо ўсе дакументы адправіць у ІМПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік для правядзення праверкі, што часцей за ўсё і адбываецца на практыцы. Гэта не толькі ставіць пад пагрозу дзелавую рэпутацыю суб’екта гаспадарання, але і ў большасці выпадкаў заканчваецца яшчэ больш значнымі сумамі плацяжоў.
Таксама ў запісцы тлумачыцца, што большасць з уключаных у рэестр суб’ектаў можна прызнаць ілжэструктурамі з высокай доляй умоўнасці. Паводле даных СМІ, па стане на красавік 2016 года рэестр змяшчаў 6,6 тыс. суб’ектаў гаспадарання, а на красавік 2017 года — ужо 7,6 тыс. Пры гэтым 5,4 тыс. суб’ектаў былі ўнесены ў яго выключна на падставе «неразмяшчэння па сваім юрыдычным адрасе» і толькі 257 суб’ектаў былі прызнаны лжэпрадпрымальніцкімі на падставе прыгавору суда. «Такім чынам, пагроза выяўлення адносін з ілжэструктурай распаўсюджваецца на ўсё большую сукупнасць дзеючых суб’ектаў гаспадарання. Паколькі неабходнасць правяраць размяшчэнне партнёра па юрыдычным адрасе з’явілася толькі з 1 студзеня 2013 года, а рэтраспектыўнае прымяненне ўказа нумар 488 не абмежавана ніякім тэрмінам, то пад сумненне ставяцца здзелкі 2010-2011 гадоў і практычна ні адна з дзеючых юрыдычных асоб або ІП не могуць быць гарантаваны ад атрымання прадпісанняў ДФР», — гаворыцца ў запісцы.
administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

2 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

2 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

2 часа ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

3 часа ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

3 часа ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

3 часа ago