Categories: Падзеі

Дзятлаўскія дзяржаўныя аптэкі да сезона грыпу і ВРВІ гатовыя

Прастудзіцца ў такое надвор’е, як цяпер — дождж, моцны вецер, высокая вільготнасць, — вельмі проста. Разам з нізкімі тэмпературамі актывізуюцца нязваныя “госці” — інфекцыі і вірусы. Аднак фармацэўты падрыхтаваліся да павелічэння захворванняў загадзя.

Падрабязней пра гэта расказала загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП “Фармацыя” Лідзія Баравік.

— Лідзія Віктараўна, ці дастаткова ў аптэцы лекавых сродкаў для прафілактыкі, лячэння грыпу і вострых вірусных інфекцый?

Хвалявацца няма прычыны. Цяпер у аптэцы створаны неабходны запас супрацьвірусных і супрацьгрыпозных лекавых прэпаратаў, антыбіётыкаў, імунамадулятараў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

— У агульным аб’ёме продажаў які працэнт складаюць прэпараты айчыннай вытворчасці?

У нашым тавараабароце яны складаюць 54,7 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў. Пры выкладцы сочым, каб айчынныя тавары заўсёды знаходзіліся ў полі зроку наведвальнікаў. Людзі, асабліва старэйшага ўзросту, ахвотна іх набываюць. Якасць беларускіх прэпаратаў пацверджана нарматыўнымі дакументамі.

— Сельскім жыхарам часта прыходзіцца звяртацца на фельчарска-акушэрскі пункт. Ці заўсёды там хапае лекавых сродкаў?

На кожным фельчарска-акушэрскім пункце ёсць абавязковы пералік лекаў, але загадчык па меры неабходнасці можа зрабіць нам дадатковую заяўку, каб пашырыць асартымент медпрэпаратаў. Усяго ў Дзятлаўскім раёне функцыянуюць дваццаць тры дзяржаўныя кропкі рознічнай рэалізацыі лекавых сродкаў.

— Лідзія Віктараўна, нагадайце пра льготы, што прадугледжаны ў аптэчных установах.

Тавары беларускіх прадпрыемстваў прадаюцца з 5-працэнтнай зніжкай (толькі ў цэнтральнай раённай аптэцы №55). Такая льгота прадугледжана, згодна з пералікам, для грамадзян пенсійнага ўзросту, інвалідаў, шматдзетных сем’яў, цяжарных жанчын.

— У сучасным грамадстве актыўна развіваюцца спосабы “зацікаўлення” пакупніка — акцыі, растэрміноўкі. А як вы працуеце ў гэтым маркетынгавым накірунку?

У рамках праграмы лаяльнасці аптэкі Гродзенскага РУП “Фармацыя” прадастаўляюць трымальнікам “Моцнай карткі” зніжкі ў памеры 5% — на тавары айчыннай вытворчасці, 2% — на тавары імпартнай вытворчасці.
“Моцная картка” – гэта банкаўская плацежная картка, з дапамогай якой можна расплачвацца ва ўсіх магазінах, знімаць наяўныя грошы ў банкаматах і атрымліваць па ёй зніжкі ад розных прадпрыемстваў.
Зніжка па “Моцнай картцы” распаўсюджваецца на лекавыя, касметычныя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, тавары аптэчнага асартыменту.

В. ЮШКЕВІЧ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

18 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

18 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

18 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

19 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

21 час ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

22 часа ago