Велікодная радасць фарміруе маральныя асновы грамадства, сяброўскія адносіны паміж людзьмі розных пакаленняў і поглядаў.

Толькі агульнымі намаганнямі мы даб’ёмся пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, створым дастойную будучыню для кожнага земляка, умацуем сямейныя каштоўнасці, выхаваем падрастаючае пакаленне ў духу прыстойнасці, сумленнасці і гуманізму.

Гэтыя святочныя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага жыцця. Яны аб’ядноўваюць людзей вакол дарагіх ва ўсе часы духоўных каштоўнасцяў. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта трыумф веры і надзеі на ўмацаванне міру і працвітання роднай зямлі.

Ад душы жадаем усім жыхарам раёна шчасця, цяпла, добрага здароўя і душэўнага камфорта.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации