Самавольнае выкарыстанне газу або іншае парушэнне Правілаў, якія не нанеслі істотнай шкоды, караюцца штрафам у памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў. Правільна карыстайцеся газавымі балонамі

Няведанне элементарных правілаў абыходжання з газабалонным абсталяваннем, невыкананне патрабаванняў нарматыўных і прававых актаў і проста чалавечая легкадумнасць – усе гэтыя фактары з’яўляюцца перадумовамі для ўзнікнення надзвычайных сітуацый, якія прыводзяць да разбурэння будынкаў і збудаванняў, траўмавання і гібелі людзей.

Патрабаванні Правілаў карыстання газам у побыце, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2013 года №113 у адносінах да балонаў са звадкаваным вугляродным газам вядуць да дадатковых матэрыяльных затратаў, аднак гэта вымушаная мера, бо здароўе і жыццё людзей даражэйшыя.

Правіламі прад’яўляюцца наступныя патрабаванні да спажыўцоў, якія выкарыстоўваюць звадкаваны балонны газ:

газавыя балоны ёмістасцю 50 літраў, прызначаныя для прыгатавання ежы, можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі (далей – ІБУ). Захоўваць газавыя балоны, не падключаныя да ІБУ, дазваляецца ў дэгазаваным стане (п. 11.8 Правілаў). Дэгазацыю балонаў мае права ажыццяўляць спецыялізаваная арганізацыя. ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ ажыццяўляе закупку былых ва ўжытку 50-літровых балонаў у насельніцтва на платнай аснове.

Пры замене газавых балонаў ёмістасцю 50 літраў вядзецца іх строгі нумарны ўлік (нумар замяняемага балона павінен адпавядаць нумару раней устаноўленага балона, указанага ў ведамасці), адначасова работнікі аавязкова праводзяць зверку мантажу ў адпаведнасці з тэхнічным пашпартам ІБУ ў спажыўцоў газу, аб чым абаненту паведамляецца прыёмшчыкам заказаў, таксама звяраецца нумар балона пры дастаўцы абаненту. У выпадку неадпаведнасці нумара балона раней устаноўленаму яго замена не ажыццяўляецца.

Для бесперабойнага газазабеспячэння абанентаў балонамі са звадкаваным вугляродным газам і з мэтай выканання патрабаванняў Правілаў газазабяспечвальная арганізацыя прапануе ажыццявіць перамантаж існуючай ІБУ з устаноўкай другога баллона. Першы спосаб (камбінаваны): 1 балон унутры памяшкання + 1 балон звонку ў металічнай шафе з адключаючым устройствам (шаравым кранам); другі спосаб: два балоны ў металічнай шафе звонку з адключаючым устройствам (шаравым кранам).

Забараняецца самастойна мяняць газавыя балоны ІБУ пры адсутнасці пасведчання на права самастойнай замены балона, адпаведнага запісу ў тэхнічным пашпарце па форме, вызначанай у дадатку 2 да сапраўдных Правілаў. Пасведчанне аб спецыяльнай падрыхтоўцы на права самастойнай замены балона выдаецца газазабяспечвальнай арганізацыяй пасля праходжання спажыўцом газу адпаведнага інструктажу (п. 42.17 Правілаў). Пры самастойнай замене газавых балонаў спажыўцы павінны выконваць патрабаванні Палажэння па самастойнай замене балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам, дзе прапісана, што абонент мае права ў пунктах замены балонаў пры прад’яўленні пасведчання “спажыўца газу” самастойна набыць 50-літровы балон са звадкаваным газам, самастойна транспартаваць і падключаць да ІБУ, а таксама калі абанент робіць заяўку на дастаўку 50-літровага балона са звадкаваным газам, то газазабяспечвальная арганізацыя павінна даставіць балон да спажыўца газу, падключыць яго, праверыць гарэнне і атрымаць ад спажыўца газу грошы ў памеры кошту 50-літровага балона са звадкаваным газам.

У выпадку газіфікацыі аб’екта газаспажывання прыродным газам зарэгістраваныя ІБУ належаць ліквідацыі, пры гэтым газавыя балоны неабходна здаць у газазабяспечвальную арганізацыю на выплатнай аснове. Перадача газавых балонаў трэцім асобам забараняецца (п. 11.8 Правілаў).

Згодна з арт. 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, самавольнае выкарыстанне газу або іншае парушэнне Правілаў, якія не нанеслі істотнай шкоды, караюцца штрафам у памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў. Акрамя таго, згодна з арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб газазабеспячэнні”, газазабяспечвальная арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам спажыўца газу ў выпадках парушэння Правілаў і (або) нездавальняючага стану газакарыстальнага абсталявання спажыўцоў газу, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і бяспекі грамадзян.

Пры паху газу тэлефануйце на нумар 104.

Адміністрацыя ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

6 минут ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

13 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

13 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

15 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

15 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

15 часов ago