У лясным фондзе Дзятлаўскага лясгаса адбыліся два пажары.

Агульная плошча іх склала прыкладна 1 гектар.

З высокай доляй верагоднасці прычынай абодвух узгаранняў паслужыла непатушаная цыгарэта, пакінутая на месцы збору лісічак. Штогод адбываюцца лясныя пажары, калі аматары грыбоў і ягад, не задумваючыся, кідаюць у лесе непатушаныя запалкі ці цыгарэты. Не заўсёды такія ўзгаранні можна патушыць хутка і без вялікіх страт.

У сувязі з гэтым Дзятлаўскі лясгас просіць:

— пры наведванні лясоў не пакідайце непатушаныя запалкі і цыгарэты;

— выконвайце забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, якія ўводзяцца толькі пры высокіх класах пажарнай небяспекі;

— у выпадку, калі вы ўбачылі пажар у лесе, неадкладна паведаміце па тэлефоне 61-0-70.

Юрый МАМЕДАЎ,
інжынер па ахове і абароне лесу

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Похожие публикации